Санктуарый Маці Божай Лурдскай распачаў ініцыятыву па ўключэнні сваёй традыцыйнай марыйнай працэсіі са свечкамі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Францыі. Заяўка была пададзена ў Міністэрства культуры Францыі 26 верасня 2025 года. Вячэрняя працэсія пачынаецца з Грота аб’яўленняў і абыходзіць эспланаду Ружанца. У гэтай малітоўнай працэсіі ўдзельнічаюць тысячы пілігрымаў. 150-гадовая традыцыя, якая жыве дагэтуль, з’яўляецца адначасова рэлігійным сімвалам і выразам культурнай ...
Читать далее »Архив меток: Лурд
Санктуарый у Лурдзе: афіцыйна прызнаны 71-ы цуд
8 снежня 2024 года, у дзень Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, быў афіцыйна прызнаны 71-ы цуд, які адбыўся ў Лурдзе ў мінулым стагоддзі. У 1923 годзе падчас пілігрымкі ў санктуарый англійскі вайсковец Джон Трэйнар цалкам вылечыўся ад эпілепсіі і паралічу. Дакументы, якія пацвярджаюць цудоўнае аздараўленне Трэйнара, былі выяўлены праз стагоддзе. Гісторыя Джона Трэйнара Падчас Першай сусветнай вайны Джон Трэйнар, які ...
Читать далее »Футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд» дзякуе Богу за сваю кар’еру
Прадстаўнік зборнай Францыі па футболе Антані Марсьяль не баіцца распавядаць свету пра сваю веру. Пасля дзевяці гадоў, праведзеных у «Манчэстэр Юнайтэд», поўных узлётаў і падзенняў, 28-гадовы француз падзякаваў за сваю кар’еру падчас пілігрымкі ў Лурд і падзяліўся гэтым на сваёй старонцы ў Instagram. У Лурдзе спартсмен маліўся на ружанцы на беразе ракі Гаве, наведаў санктуарый і ўдзельнічаў ў вялікай начной ...
Читать далее »Ferrero Rocher – шакалад, натхнёны Маці Божай Люрдскай
Папулярны шакалад Ferrero Rocher быў натхнёны Маці Божай Люрдскай. Заснавальнік кампаніі быў глыбока адданы Найсвяцейшай Панне і прысвяціў ёй сваю дзейнасць. Шмат хто добра ведае шакаладныя цукеркі Ferrero Rocher, але пра сувязь гэтай кандытарскай кампаніі з Маці Божай Люрдскай вядома менш. Заснавальнік кампаніі Мікеле Ферэра не толькі прысвяціў сваю дзейнасць Багародзіцы, але і назваў сваю кампанію ў гонар скалістага грота ...
Читать далее »У Люрдзе абмежаванне для пілігрымаў з-за пагрозы каронавіруса
Марыйны санктуарый у Люрдзе зачыніў усе басейны, у якія пагружаліся хворыя з надзеяй на аздараўленне. Вада ў басейнах паходзіць з крыніцы, якая вылілася падчас аб’яўленняў Маці Божай Святой Бернадэце Субіру ў 1858 годзе. Такое рашэнне было прынята «на ўсялякі выпадак» пасля забароны на масавыя мерапрыемствы звыш 5000 чалавек, выдадзенай Міністэрствам аховы здароўя Францыі. Гэта адна з мер прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. ...
Читать далее »Святы Айцец падтрымаў няпоўнаспраўных на іх шляху ў Лурд
“Пан блізкі і салідарны з тымі, хто нясе штодзённы крыж з мужнасцю і цярплівасцю”, — падбадзёрыў Францішак няпоўнаспраўных, якія бяруць удзел у агульнаітальянскай пілігрымцы ў Лурд. У спецыяльная тэлеграме, падпісанай ад імя Пантыфіка кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, гучыць спадзяванне, што досвед братэрскай малітвы і міласэрнасці дапаможа кожнаму пілігрыму распазнаць Езуса, Які прысутнічае ў бедных і хворых. Папа запэўнівае ў сваёй ...
Читать далее »Велагоншчыкі «Тур дэ Франс» наведаюць Лурд
19-ы этап «Тур дэ Франс» стартуе з Лурда. 27 ліпеня 2018 г. велагоншчыкі прымуць удзел у супольнай малітве з пілігрымамі і атрымаюць адмысловае благаслаўленне. Сусветна вядомая велагонка адзначае сёлета сваё 100-годдзе. Веласіпедысты «Тур дэ Франс» наведаюць Лурд у юбілейны 160-ы год ад аб’яўленняў Маці Божай. З горада, размешчанага каля падножжа Пірэнеяў, яны распачнуць этап гонкі, прызнаны адным з самых маляўнічых. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!