З 10 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбылася сустрэча хрысціянскага руху “Cursillo” (“Маленькі курс хрысціянскага жыцця”). У нашай краіне сустрэча прайшла ў трэці раз. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вернікі розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча давала магчымасць узнавіць свой асабісты духоўны рост, сур’ёзна зірнуць на сябе, сваё жыццё, адносіны з іншымі людзьмі і Богам, паразважаць, ...
Читать далее »Архив меток: курс
У Навагрудку адбудзецца курс «Новае жыццё»
Пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з 4 па 6 лютага адбудзецца евангелізацыйна-актывізацыйны курс «Новае жыццё». Курс разлічаны для тых людзей, хто жадае спазнаць і дасведчыць Божай любові і для тых, хто ў гэтым сумняваецца. Мэта: усталяванне або аднаўленне сваіх адносінаў з Богам праз асабістую сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом праз Божае слова, Эўхарыстыю і малітву. «Новае жыццё» правядзе а. ...
Читать далее »Евангелізацыйны курс завяршыўся ў Навагрудку і Любчы
15 снежня завяршыўся пяты па ліку Евангелізацыйны курс, якія быў распачаты 5-6 кастрычніка 2019 года. Адметна тое, што на гэты раз у парафіі працавалі дзве каманды аніматараў, адна па суботах у Любчы пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага (малой Арабкі), другая – па нядзелях, пры касцёле Міхала Арханёла ў Навагрудку. У кожным з месцаў прайшло ...
Читать далее »У Оршу запрашаюць на рэкалекцыі на тэму праблемы бясплоднасці
У Оршы з 23 па 25 лістапада адбудзецца курс «Яўхім і Ганна». Ён праводзіцца ўпершыню і прысвечаны праблеме бясплоднасці, на якую будзе магчымасць паглядзець з духоўнага позірку, а таксама з боку навукі і медыцыны. У праграме прадугледжаны канферэнцыі, а таксама малітва-аздараўленне ад няплоднасці. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.00. Курс праводзяць: Людміла Баракава, урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП, а. Аляксандр Жарнасек МІС. Запіс ...
Читать далее »Курс «Плануй сваю будучыню» адбыўся ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
2 чэрвеня пры касцёле Св. Міхала Арханёла пры падтрымцы Нацыянальнай дабрачыннай арганізацыі «Caritas» адбыўся аднадзённы курс па фінансавай пісьменнасці для сямей «Плануй сваю будучыню». Курс-трэнінг сабраў 25 удзельнікаў рознага ўзросту, у асноўным з Навагрудка, якія разам з фінансавым трэнерам і членам каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацбанка РБ, спадаром Ігарам Мікульчыкам вучыліся і пазнавалі фінансавыя мэты для сем’яў, метады ...
Читать далее »«Школа нараджэння» плануе чарговы курс заняткаў у ліпені
З 6 па 11 ліпеня ў Навагрудку пройдзе “Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых. Мэта курсаў — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў і падрыхтоўка “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым сем’ям у перадродавы перыяд. “Школа” прапануе цыкл сустрэч: — выкананне спецыяльнай гімнастыкі; — музыкатэрапія; — адпачынак, рэлакс; — падрыхтоўка да нараджэння; — дагляд нованароджанага. Заняткі праходзяць у цікавай ...
Читать далее »Дзяўчат і жанчын запрашаюць у Оршу на рэкалекцыі
24-26 лютага ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Эстэра» для дзяўчат і жанчын. Тэма: «Быць жаданай». Пачатак у пятніцу а 18.00. Заканчэнне ў нядзелю а 14.00. Адрас: Орша, вул. Савецкая 6 Папярэдні запіс трывае да 22 лютага (чацвер). Запіс па тэлефоне: +375297130233 а. Аляксандр.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!