У мястэчку Багданава ў Валожынскім раёне, славутым тым, што тут нарадзіўся і ствараў свае палотны слынны беларускі мастак Фердынанд Рушчыц, 31 траўня пачнуцца будоўчыя працы па ўзвядзенні касцёла святога арханёла Міхала. Будаўніцтва пачнецца з усталявання агароджы і ўзвядзення званіцы. Пра гэта паведаміў пробашч парафіі кс. Ігар Лашук MIC у сваім акаунце ў сацыяльных сетках, запрашаючы далучыцца да дапамогі ў працах усіх ...
Читать далее »Архив меток: Касцёл
Як ставіцца Касцёл да футбольных заўзятараў?
“У бягучым годзе я пачаў цікавіцца беларускім футболам і заўзець за навічкоў найвышэйшай лігі беларускага футбола, бо мы ўсё ж жывём у Беларусі. Як ставіцца Касцёл да заўзятараў, што ходзяць на стадыён, падтрымліваюць сваю каманду, цікавяцца футбольным жыццём і навінамі?” Сяргей На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Захапленне футболам само па сабе з’яўляецца нейтральнай з’явай. Чалавек можа праводзіць ...
Читать далее »Чаму не трэба баяцца пятніцы 13-га?
Многія наадварот лічаць гэтую лічбу шчаслівай, але Касцёл кажа, што лічбы не павінны вызначаць учынкі чалавека. У 2015 годзе мы перажылі тры пятніцы 13-га, а ў 2016 годзе 13-е чысло выпадае толькі на адну пятніцу – у траўні. Забабонныя людзі асцерагаюцца бяды ў гэты дзень, але Касцёл у каторы раз заклікае не верыць у забабоны. Нават калі ўзяць за прыклад ...
Читать далее »Дзякуючы віртуальнай рэканструкцыі ў цэнтр Гомеля вярнулі старадаўні касцёл
На Youtube з’явіўся відэаролік аб праекце рэканструкцыі плошчы Леніна ў Гомелі, які стварылі студэнты БелДУТ Дзмітрый Башмак і Раман Рошчанка. Праект уключае аднаўленне старадаўняга каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ўзарванага пры савецкай уладзе, стварэнне пешаходных зон і веладарожак. — Цяперашняя плошча Леніна не ўяўляе з сябе закончанае, цэласнае месца. Тут не засталося ніводнага гістарычнага будынка. Таму мы вырашылі напоўніць ...
Читать далее »Прыняцце Духа Святога
У католікаў і праваслаўных мінуў Вялікдзень. Розніца паміж святкаваннем галоўнага хрысціянскага свята ў гэтых хрысціянскіх канфесіях не вельмі вялікая. Католікі лацінскага абраду на працягу пяцідзесяці дзён пасля Пасхі адзначаюць велікодны перыяд. Апошні, пяцідзясяты, дзень велікоднага перыяду для рыма-католікаў — гэта ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Праваслаўныя вернікі называюць гэты дзень Пяцідзясятніцы ўрачыстасцю Тройцы. Калі спытаць у хрысціяніна аб тым, як у ...
Читать далее »У Францыі за 70 тысяч еўра прадаюць касцёл
Брокерская фірма ў рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале на поўначы Францыі прапануе на продаж незвычайную нерухомасць: за 70 тысяч еўра можна купіць размешчаны ў гандлёвым цэнтры «каталіцкі касцёл, плошчай 280 квадратных метраў з прылеглым садам, якія займае 130 квадратных метраў». Як паведамляюць мясцовыя СМІ, касцёл св. Юзафа ў мясцовасці Ле Ката-Камбрэсіс, якая налічвае 7 тысяч жыхароў, быў зачынены шэсць месяцаў таму, бо ў ...
Читать далее »«Калі Бог захоча, то з самага марнага зробіць вялікае»: жыхарка Ушачаў пра аднаўленне касцёла ў пасёлку (+відэа)
Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра аднаўленне касцёла ў пасёлку. Пасля 1905 года царскія ўлады дазволілі пабудаваць у мястэчку Ушачы новы касцёл. Яго будаўніцтва было скончанае ў 1913 годзе. Далейшы лёс святыні быў трагічны. Пачалася Першая сусветная вайна, потым адбыўся бальшавіцкі пераварот, грамадзянская вайна, потым вайна польска-савецкая… Горад часта пераходзіў з рук у рукі. Касцёл значна пацярпеў як ад баявых ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах
У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла. Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх ...
Читать далее »Які сэнс у адпустах?
“Хацеў бы ўдакладніць пра адпусты. Што разумеецца пад тэрмінам “часовая кара за грахі” і што значыць “адпуст гэтай кары”? Пасля таго як грэх адпускаецца Хрыстом праз святара падчас сакраманту пакаяння, верніку прызначаецца пакута. Ці сэнс выканання ўмоваў адпусту такі ж, што і пакуты? А менавіта – накіроўваць сваё сэрца да Бога праз хрысціянскія ўчынкі малітвы і міласэрнасці? Ці адпусты – ...
Читать далее »Беларусь наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна
24-26 красавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна Альбрэхт фон Бёзелагер, які ў іерархіі Ордэна з’яўляецца прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў. Пра гэта на брыфінгу 20 красавіка паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Вялікі канцлер прыме ўдзел у мерапрыемствах у рамках міжнароднай канферэнцыі «Чарнобыль праз трыццаць гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!