Архив меток: Касцёл

Папа да Дыкастэрыі веравучэння: перадача веры – неадкладнае пытанне

Касцёл пакліканы абвяшчаць Хрыста без самавыстаўлення і замыкання на ўласных інтарэсах – у ім кожны з’яўляецца і павінен успрымаць сябе заўсёды і выключна “простым і пакорным работнікам вінаградніка Пана”, — адзначыў Папа. 29 студзеня 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Дыкастэрыі веравучэння. Ён падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам гэтага ватыканскага ведамства за служэнне, якое яны здзяйсняюць, ...

Читать далее »

“Асноўны закон Касцёла”: новая кніга пра касцёльнае заканадаўства

У бліжэйшыя дні ў кнігарнях з’явіцца новае выданне “Lex Ecclesiae Fundamentalis” (“Асноўны закон Касцёла”) – грунтоўны том аб’ёмам больш за 1300 старонак, падрыхтаваны Дыкастэрыяй па заканадаўчых тэкстах і выдадзены ватыканскім выдавецтвам LEV. У інтэрв’ю ватыканскім СМІ сакратар Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах, біскуп Хуан Ігнасіа Арыета адзначыў, што новае выданне «Асноўны закон Касцёла. Дакументы працэсу распрацоўкі (1959–1983)» пралівае святло на сённяшнюю ...

Читать далее »

Індыя: Касцёл папярэджвае аб разбурэнні маральных асноў краіны

Кардынал Філіпэ Нэры Ферао выказаў глыбокую заклапочанасць нападамі на хрысціян у Індыі, якія разбураюць канстытуцыйныя асновы і атручваюць маральную атмасферу ў грамадстве. Навагодняе пасланне арцыбіскупа Гоа і Дамана стала моцным заклікам да сумлення палітычнага кіраўніцтва Індыі. Кардынал Філіпэ Нэры Ферао 31 снежня 2025 года адкрыта заявіў пра рост пачуцця небяспекі сярод рэлігійных меншасцей. Паводле яго слоў, апошнія інцыдэнты, асабліва тыя, ...

Читать далее »

Зварот біскупа Гродзенскага ў сувязі з пажарам у касцёле ў Сапоцкіне

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Сёння раніцай, 14 снежня, каля сёмай гадзіны, у касцёле ў Сапоцкіне адбыўся пажар, у выніку якога быў пашкоджаны дах святыні. Гэтая падзея глыбока закранула сэрцы вернікаў, бо гаворка ідзе не толькі пра матэрыяльную шкоду, але, перадусім, пра месца, дзе на працягу многіх гадоў і сёння гучыць малітва, дзе людзі сустракаюцца з Панам Богам і ...

Читать далее »

У Чэхіі з’явіцца касцёл, які… друкуецца на 3D-прынтары

У Нератовіцах (Чэхія) будуецца касцёл з дапамогай 3D-прынтара. Ён вырабляе асобныя бетонныя элементы, якія потым можна злучаць, як часткі пазла, паведамляе «Радыё Прага». Гэты каталіцкі касцёл быў спраектаваны архітэктарам Здэнекам Франкам; для 3D-друку яго адаптаваў Міхал Макуда. Першапачаткова гэтым метадам хацелі пабудаваць толькі вежу; цяпер жа друк на прынтары ўключае ўсё ўнутранае скляпенне. Гэта выключае неабходнасць дадатковай апрацоўкі, бо хвалістая ...

Читать далее »

Новы дакумент Касцёла: сужэнства як выключны саюз

25 лістапада 2025 года Дыкастэрыя веравучэння прадставіць дакумент «Una Caro». Ён прысвечаны манагаміі і каштоўнасці сужэнства як выключнага саюза і ўзаемнай прыналежнасці. У бліжэйшы аўторак Зала Друку Святога Пасада стане месцам важнай падзеі для разумення сучаснай тэалогіі сям’і. Акрэдытаваныя журналісты запрошаны на прэзентацыю новай дактрынальнай ноты, падрыхтаванай Дыкастэрыяй веравучэння. Дакумент мае назву «Una Caro. Хвала манагаміі» і засяроджваецца на фундаментальнай ...

Читать далее »

Хрысціянафобія: стары тэрмін, новая еўрапейская рэальнасць

Тэрмін «хрысціянафобія» зноў у цэнтры ўвагі грамадскіх дыскусій у Еўропе. Гэта звязана з ростам колькасці інцыдэнтаў, накіраваных супраць касцёлаў, рэлігійных сімвалаў і вернікаў. Як паведамляе CNA, вяртанне гэтага тэрміна ў грамадскі дыскурс сігналізуе пра новы выклік хрысціянскай прысутнасці ў грамадскім жыцці. Што распальвае гэтую даўнюю напружанасць на кантыненце, і ці могуць кампаніі супраць хрысціянафобіі заахвоціць людзей зноў адкрыць для сябе ...

Читать далее »

Касцёл у Эміратах: феномен росквіту

Дзве каталіцкія парафіі Дубая з цяжкасцю спраўляюцца з наплывам вернікаў: штотыдзень 200 тысяч чалавек прымаюць святую Камунію, а святыя Імшы цэлебруюцца кожную гадзіну. Журналістка амерыканскага партала ncregister.com Сален Тадзье, наведаўшы парафію Маці Божай у Дубаі, адзначае імклівы рост каталіцкай супольнасці ў гэтым горадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У 2020 годзе ў Дубаі пражывала 850 тысяч католікаў – 9 працэнтаў насельніцтва. Сёння ...

Читать далее »

Касцёл у Славакіі сутыкаецца з гістарычным спадам пакліканняў

Згодна з данымі парталаў «Svet krestanstva» і «Katolicke noviny» у 2025 годзе ў Славакіі будзе высвечаны толькі 21 дыяцэзіяльны святар, што з’яўляецца найніжэйшым паказчыкам з часу падзення камуністычнага рэжыму. Захоўваецца значная розніца паміж рыма-каталіцкім і грэка-каталіцкім абрадамі: 12 пасвячэнняў у рыма-каталіцкай супольнасці супраць 9 у значна меншай грэка-каталіцкай. У пераліку на колькасць вернікаў гэта азначае, што ў Рыма-Каталіцкім Касцёле адно ...

Читать далее »

Швейцарыя: «ІT-Езус» у канфесіяналах заахвочвае задумацца аб межах выкарыстання тэхналогій у рэлігіі

Адзін з касцёлаў у Швейцарыі прадставіў «эксперыментальную мастацкую інсталяцыю» у канфесіянале. Яна прапануе людзям узаемадзеянне з праграмай штучнага інтэлекту, якая імітуе Хрыста. Інсталяцыю пад назвай «Deus in Machina» («Бог у машыне») размясцілі ў найстарэйшым каталіцкім касцёле горада Люцэрн у жніўні мінулага года — напярэдадні стагоддзя парафіі, паведамляе the Pillar. У адпаведнасці з сайтам парафіі, праграму задумалі Філіп Гасльбаўэр і Алёша ...

Читать далее »