У гэты цяжкі час, калі ўвесь свет, у тым ліку наша краіна, вядзе барацьбу з распаўсюджаннем вірусу, шмат неабыякавых людзей дапамагаюць службе аховы здароўя. Менавіта на яе працаўніках ляжыць цяжар ратавання чалавечага жыцця. Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі перадалі для шпіталя і санэпідстанцыі ахоўныя камбінезоны, маскі і бахілы, ...
Читать далее »Архив меток: Карытас
Міласэрнасць не ідзе на каранцін
«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мацвея 25:40). Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад ...
Читать далее »Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску
16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by. Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак. Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для ...
Читать далее »Віцебскаму “Карытас” – 20 гадоў!
15 сакавіка 2020 г. – асаблівая дата для Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Менавіта ў гэты дзень яно адзначае юбілей – дваццаць гадоў існавання! У літургічным календары гэта таксама трэці тыдзень Вялікага Посту, дзень, калі ў парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на дабрачынную дзейнасць нашай арганізацыі. “Карытас” нясе дапамогу тым людзям, каму яна найбольш патрэбная, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны конкурс дзіцячых малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”
Polska Macierz Szkolna Oddział w Witebsku і «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі абвяшчаюць конкурс малюнкаў “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. Хто можа прыняць удзел? Дзеці з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі ва ўзросце 5-11 гадоў. Што трэба зрабіць? Выканаць малюнак у фармаце A4 у любой тэхніцы (акрамя выпуклых прац, напрыклад, з пластэліну) на тэму “Святы Ян Павел ІІ – Слуга Міласэрнасці”. ...
Читать далее »Дабрачынныя калядныя акцыі прайшлі ў Віцебску
У інтэграцыйнай святліцы пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшлі калядныя мерапрыемствы, якія арганізавала ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 9 студзеня адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. 10 студзеня — калядная сустрэча для дзяцей-сірот, са шматдзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разам са студыяй Імпэт і Арт-студыяй Юрыя ...
Читать далее »Семінарысты разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» дораць радасць патрабуючым з нагоды надыходзячых святаў
10 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і супрацоўнікамі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дом міласэрнасці ў Камянцы. Гэтым прытулкам для састарэлых і хворых людзей апякуецца Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулка радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што вынікае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Навучэнцы семінарыі сталі таксама ...
Читать далее »“Карытас” арганізуе форум па абароне непаўналетніх
Міжнародны форум па абароне і ахове дзяцей 19-20 лістапада 2019 г. у Мінску правядзе “Дабрачыннае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У апошнія гады каталіцкая арганізацыя прыклала шмат намаганняў для стварэння бяспечных умоў для дзяцей, і падчас форуму плануецца падагульніць дзейнасць у гэтай сферы і абмеркаваць перспектывы на будучыню, — паведаміў Беларускай службе Vatican News дырэктар нацыянальнай “Карытас” кс. ...
Читать далее »«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў у Шуміліне сустрэчу з псіхолагам
12 кастрычніка вернікаў парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне чакала сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. У даждлівае і па-сапраўднаму восеньскае надвор’е, якое выдалася ў гэты вечар, тэма сустрэчы была прысвечана псіхалагічнаму здароўю і закранала станы чалавека — дэпрэсію і восеньскую хандру. Псіхолаг звярнула ўвагу прысутных на пытанні “Што такое дэпрэсія?”, “У чым яна праяўляецца?”, “Чым адрозніваецца дэпрэсія ад паніжаннага псіхаэмацыйнага ...
Читать далее »Яшчэ тры дзіцячыя цэнтры Caritas адкрылі ў Віцебскай дыяцэзіі
Дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей на Беларусі”, рэалізаванаму дзякуючы Caritas Polska i праграме Польская дапамога Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ў 2019 годзе ў Віцебскай дыяцэзіі адкрыліся тры новыя святліцы: пры катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у Браславе і Глыбокім. У памяшканнях праведзены рамонт, закуплена неабходнае абсталяванне, тэхніка, мэбля, посуд, неабходныя канцтавары, матэрыялы для заняткаў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!