Першая частка дабрачыннай акцыі “Святло Міласэрнасці”, якую ладзіць “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці. Мэта акцыі – збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з’яўляецца дом начнога прабывання для асобаў без вызначанага месца жыхарства па вул. Ваўпшасава, 42. Дзеля таго, каб сабраць сродкі на дапамогу, валанцёры “Карытас” прапаноўвалі парафіянам ...
Читать далее »Архив меток: Карытас
Глыбоцкі парафіяльны «Карытас» правёў акцыю «Велікодны падарунак»
27 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”. Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. ...
Читать далее »Адбылася чарговая сустрэча «Рады Карытас»
У жыцці дабрачыннага таварыства “Карытас” ужо добрай традыцыяй стала правядзенне “Рады Карытас”, падчас якой дырэктары дыяцэзіяльных адзяленняў разам з супрацоўнікамі абмяркоўваюць найважнейшыя пытанні, якія датычацца дзейнасці арганізацыі. 30 сакавіка прадстаўнікі “Рады Карытас” сабраліся ў офісе Нацыянальнага “Карытас”. На пачатку сустрэчы кс. Віталій Дабраловіч прывітаў сабраных і адзначыў, што ў такім саставе “Рада Карытас” яшчэ не сустракалася. На сёлетнім спатканні ўпершыню ...
Читать далее »Дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных зладзіў «Карытас» у Віцебску
28 сакавіка 2016 года «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных «Вялікдзень для ўсіх» у Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Былі падрыхтаваныя падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах апынуліся за рысай беднасці. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Няхай адно добрае слова або ...
Читать далее »У цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар для валанцёраў
З 11 па 13 сакавіка i з 13 па 15 сакавіка ў мінскім цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Бараўляны) прайшоў семінар для валанцёраў. Ён праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі. Вялікі акцэнт ...
Читать далее »Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце
4 сакавіка валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы. Святочным канцэртам жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі ...
Читать далее »Кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» упершыню сабраліся ў новым годзе на Радзе дырэктараў
Амаль у самым пачатку новага 2016 года, 13 студзеня, Рада дырэктараў сабрала ўсіх кіраўнікоў дыяцэзіяльных аддзяленняў у офісе Нацыянальнага ДКТ “Карытас”. Кіраваў сустрэчай дырэктар “Карытас” у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч. Здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, а самім не ўзбагачацца духоўна і не давяраць усе цяжкасці і складанасці Богу. Таму і Рада дырэктараў распачалася супольнай малітвай, ...
Читать далее »«Карытас» у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі
3 студзеня «Карытас» парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — такой жа дабрачыннай арганізацыяй з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі. Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела. Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз ...
Читать далее »Калядныя сустрэчы для дзяцей зладзілі ў Віцебску
2 студзеня 2016 года дабрачыннае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзяцей-сірот. Цікавае і незабыўнае спатканне дапамаглі арганізаваць валанцёры Карытас горада Віцебск. Займальныя конкурсы, віктарыны і, вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце. Сустрэча праходзіла ў вясёлай святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі. Такія калядныя сустрэчы ...
Читать далее »Віцебскі Карытас ахвяраваў абутак для выхаванцаў дзіцячага дома Віцебска
У Вігілію Божага Нараджэння супрацоўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Віцебску. Гэтым разам замест салодкіх падарункаў дзеці атрымалітакі неабходны ў зімовую пару абутак. Разам з валанцёрамі дзіцячы дом наведаў дырэкатар Віцебскага Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Ён падкрэсліў, што дапамога сіротам і пакінутым з’яўляецца неабходным складнікам хрысціянскага светапогляду. Кароткую экскурсію для гасцей інтэрната правяла дырэктар гэтай установы Культэнка Наталля Уладзіміраўна. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!