Мяне завуць брат Андрэй Багдановіч, я капуцын. Нарадзіўся ў вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна ў 1993 годзе. Мой тата паходзіў з каталіцкай сям’і, мама – з праваслаўнай, бацькі ўзялі шлюб у касцёле. Мая сям’я вялікая: я – старэйшы брат і маю яшчэ чатырох сясцёр. — Як адбыліся Вашыя першыя крокі ў хрысціянства? — Ад самага дзяцінства ў касцёл мяне вадзілі дзядуля ...
Читать далее »Архив меток: капуцын
Святы айцец Піа ахвяраваў сваё жыццё ў інтэнцыі спынення пандэміі
Айцу Піа таксама прыйшлося перажыць адну з пандэмій, падчас якой памерла шмат людзей. Людзі пісалі да яго лісты, прасілі парады. Ён адказваў, маліўся і ахвяраваў сваё жыццё ў інтэнцыі спынення пандэміі. Улетку 1918 года ў Італіі пачалася эпідэмія іспанкі. Усе школы і прадпрыемствы былі зачыненыя. Гэта быў жудасны час, бо, здавалася, што немагчыма пазбегнуць гэтага смяротнага вірусу. Шматлікія італьянцы, спалоханыя ...
Читать далее »Брат капуцын Аляксандр Астраушка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі
1 ліпеня 2018 года ў італьянскім горадзе Бары ў базыліцы святой Фары падчас святой Імшы, якую узначальваў арцыбіскуп Юзаф Какучы, мітрапаліт Барска-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, брат Ордэна меншых братоў капуцынаў беларускай кустодыі. Дадзенай падзеі папярэднічала фармацыя ў Ордэне капуцынаў, вывучанне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучанне багаслоўя ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары. Пасля паспяховага залічэння ...
Читать далее »Святарскае пасвячэнне ў супольнасці капуцынаў адбудзецца ў Докшыцах
4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк. Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя). Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00. Catholic.by
Читать далее »У Слоніме капуцын вырабляе батлейкі
Браты капуцыны — гэта каталіцкі манаскі ордэн, які актыўна займаецца місіянерствам і дабрачыннасцю па ўсім свеце. Ёсць капуцыны і ў Слоніме. Адзін з іх, брат Войтэк, перад Калядамі сам вырабляе цудоўныя батлейкі, якія потым раздаюцца прыхаджанам, якія іх замовілі, піша GS.BY. Карэспандэнт «ГС» вырашыў паглядзець на батлейкі, а таксама задаць некалькі пытанняў брату Войтэку. — Брат Войтэк, скажыце, адкуль Вы ...
Читать далее »Першыя манаскія шлюбы і 25-гадовы юбілей у Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў
8 верасня 2016 года ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польшча) адбылося падвойнае свята для Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў: першыя манаскія шлюбы і юбілей 25-годдзя манаскага жыцця. Пяцёра маладых братоў капуцынаў склалі свае першыя манаскія шлюбы пасля году навіцыяту. Сярод іх — бр. Вадзім Войцік, які паходзіць з Мінска і належыць да Беларускай Кустодыі Ордэна. Чацвёра братоў ...
Читать далее »Беларуская кустодыя капуцынаў ахіне душпастырскай апекай беларусаў у Вільнюсе
19 лютага 2016 года была падпісана дамова паміж кусташам айцоў капуцынаў у Беларусі а. Алегам Шэндам і арцыбіскупам віленскім Гінтарасам Грушасам, згодна з якой ад 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай Кустодыі распачынаюць душпастырскую паслугу ў парафіі св. Барталамея ў Вільнюсе, паведамляе kapucyny.by. Адрас парафіі: Касцёл Святога Барталамея вуліца Ужупё, 17a Вільнюс Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia Užupio g. 17a ...
Читать далее »На адпусце ў раёне в. Копішча ўшанавалі рэліквіі св. Францішка
4 кастрычніка адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Францішка ў раёне в. Копішча. А 13-й гадзіне вернікі сабраліся каля падмурка будучага касцёла ў раёне в. Копішча — Новая Баравая, дзе парафіянамі быў клапатліва падрыхтаваны часовы алтар для адпраўлення святой Імшы. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў новы пробашч парафіі св. Францішка бр. Арыюш Малыска OFM Cap. У канцэлебры таксама ўдзельнічалі бр. Алег Шэнда OFM Cap і бр. Андрэй Жылевіч ...
Читать далее »Два капуцыны склалі вечныя манаскія шлюбы
Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня ў капуцынскім касцёле ў Маладзечне на рукі бр. Алега Шэнды, кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, вечныя манаскія шлюбы склалі браты Ігар Колзун і Максім Варанюк. Пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскім паслушэнстве, чыстасці і без уласнасці. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў ...
Читать далее »У Маладзечне вечныя шлюбы складуць браты-капуцыны
25 ліпеня ў парафіі св. Казіміра ў Маладзечне (пры капуцынскім кляштары) у 12.00 адбудзецца ўрачыстая святая Імша, падчас якой два браты-капуцыны, брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун, складуць вечныя шлюбы. kapucyny.by
Читать далее »