Архив меток: канцэрт

Канцэрт “Духоўныя святыні маёй бацькаўшчыны” прайшоў у Навагрудку (+відэа)

У аўторак, 9 мая ў касцёле святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Першы раз у касцёле выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Праграма была вельмі разнастайнай, і як сказала прысутным прафесар Вольга Дадзіёмава – вядучая канцэрта – “Мы стараліся знайсці ...

Читать далее »

У навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт струннага аркестра Фінберга

9 мая ў 13:30 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі пад назвай “Духоўныя святыні маёй Бацькаўшчыны” ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». У праграме прагучаць любімыя для вернікаў рэлігійныя музычныя творы. Кіраўнік: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Каліноўская. Вядучая – доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход вольны.

Читать далее »

Бясплатны Велікодны канцэрт класічнай музыкі дадуць у гомельскім касцёле

У нядзелю, 30 красавіка, у 19.30 у каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (вул. Савецкая, 118) адбудзецца веснавы Велікодны канцэрт класічнай музыкі, у якім возьмуць удзел ансамбль «Класік», артысты гомельскага сімфанічнага аркестра. Салістамі выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і дыпламант рэспубліканскага конкурсу Вольга Кузьменка. Прагучаць сусветныя шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ванхаля, Ланнера, Ласта, ...

Читать далее »

Падчас арганнага канцэрта ў Навагрудку ў хвіліне малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка (+відэа)

У суботу, 22 красавіка, у навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся Пасхальны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На самым пачатку канцэрту, прысутныя ў хвіліне ціхай малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка, па ініцыятыве якога ў Гервятах праходзілі на высокім узроўні арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць многія ў Беларусі і па-за яе межамі. Нягледзячы на працяглыя выходныя, канцэрт наведала ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”

Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...

Читать далее »

Рок-гурт манахінь з Перу збірае стадыёны [відэа]

«Siervas» складаецца з 11 жанчын розных нацыянальнасцяў, спявае пра любоў і веру. Рок-гурт каталіцкіх законніц «Siervas» з Лімы, сталіцы Перу, збірае стадыёны прыхільнікаў. Назва гурта перакладаецца як «Служанкі», а самі сёстры знаходзяцца ў нядаўна створаным ордэне «Служанкі Плана Бога» (Siervas del Plan de Dios). — Людзі забываюць, што манахіні былі звычайнымі людзьмі да таго, як прыняць пострыг, — гаворыць сястра ...

Читать далее »

Лучай запрашае на заканчэнне Карнавала

Парафія святога Апостала Тадэвуша ў Лучаі запрашае 26 лютага на заканчэнне Карнавала, які адзначаецца ў апошнія дні перад Вялікім постам. У праграме прадугледжана малітоўная і музычная часткі. Распачнецца мерапрыемства ў 15 гадзін у лучайскім касцёле святой Імшой. Працяг адбудзецца ў Раённым Доме культуры (г. Паставы, вул. Станкевіча, 15а). У 17 гадзін запланаваны канцэрт з удзелам Арт-групы «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя ...

Читать далее »

У Глыбокім прайшоў калядны канцэрт

У ім прыняла ўдзел моладзь глыбоцкай парафіі. Мерапрыемства прайшло 25 снежня ў глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Нягледзячы на першы дзень калядных святаў, калі шмат хто прымае гасцей або сам накіроўваецца адведаць блізкіх, у глядзельнай зале сабралася шмат людзей. Моладзь спявала калядныя песні, паказала сцэнкі і флэшмобы, прысвечаныя тэме Божага Нараджэння. Па апладысментах гледачоў можна было меркаваць, што канцэртная праграма ім ...

Читать далее »

“Вандроўку ў Неба” зладзілі ў касцёле Светлагорска

Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых — да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнарый і падрыхтавала пастаноўку “Вандроўка ў Неба” сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ўдзельнічала шмат дзяцей. — Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было ...

Читать далее »