З Кастэль-Гандольфа Папа заклікаў да дыялогу ва Украіне, гуманнасці да мігрантаў у ЗША і абароны вернікаў у Нігерыі, а таксама падзяліўся асабістым. Вечарам 18 лістапада 2025 года Папа Леў XIV, падчас свайго штотыднёвага дня адпачынку ў Кастэль Гандольфа, правёў нефармальную сустрэчу з журналістамі. Каля вілы Барберыні ён адказаў на пытанні, якія ахапілі шырокі спектр міжнародных і асабістых тэм. Размова ішла ...
Читать далее »Архив меток: Інтэрв’ю з Папам
Папа Леў XIV: будаваць масты, а не ўмацоўваць палярызацыю ў свеце і Касцёле
Пантыфік падзяліўся думкамі адносна шэрагу актуальных пытанняў: трагедыі ў Газе, адносін з Кітаем і ЗША, ватыканскіх рэформ і фінансаў, праблемы злоўжыванняў і палярызацыі ў Касцёле. 18 верасня 2025 года ў Перу выйшла біяграфічная кніга “Леў XIV: грамадзянін свету, місіянер XXI стагоддзя”, на старонках якой змешчаны тэкст інтэрв’ю, якое Святы Айцец даў журналістцы Элізе Эн Ален. Ён прызнаўся, што як Папа ...
Читать далее »Папа Францішак пра вайну ва Украіне: не саромцеся весці перамовы
Войны ў Святой Зямлі і ва Украіне былі адной з тэм інтэрв’ю, якое Папа даў швейцарскай тэлерадыёкампаніі RSI. Яно выйдзе ў эфір 20 сакавіка 2024 года ў праграме Cliché. Папа Францішак распавёў, што кожны дзень у 19.00 тэлефануе ў каталіцкую парафію ў Газе, у якой знайшлі прытулак каля 600 чалавек. “Яны распавядаюць мне пра тое, што бачаць. І яны бачаць ...
Читать далее »Папа Францішак даў вельмі асабістае інтэрв’ю мексіканскаму тэлебачанню
Я заўсёды веру ў палітыкаў, бо веру ў тое, што палітыка – гэта вышэйшая форма любові да народа, — прызнаўся Святы Айцец у вельмі асабістым інтэрв’ю мексіканскаму тэлеканалу N+. У самым пачатку гаворка зайшла пра мігрантаў. На думку Папы, тут варта прымяняць закон, “які з’яўляецца і чалавечым, і хрысціянскім – мігрантаў трэба вітаць, суправаджаць, заахвочваць і інтэграваць”. “Я сам сын ...
Читать далее »Папа Францішак: моладзь шукае сапраўднай веры і сустрэчы з Хрыстом
Малітва аб міры, злоўжыванні ў Касцёле, бліжэйшыя падарожжы і іншыя пытанні былі ўзняты 6 жніўня 2023 года падчас размовы Святога Айца з журналістамі на борце самалёта падчас яго вяртання з Лісабона ў Рым. Пантыфік падкрэсліў, што неабходна заўсёды маліцца за мір, аб чым прасіла Багародзіца падчас аб’яўленняў у Фаціме ў гады Першай сусветнай вайны. Ён сказаў, што падчас свайго візіту ...
Читать далее »Папа Францішак адчувае адсутнасць Бэнэдыкта XVI і бароніць Яна Паўла ІІ
Пантыфік плануе паездку ў Аргенціну ў 2024 годзе – так называецца артыкул, які з’явіўся ў выданні La Nacion, якое выходзіць у гэтай краіне. Яго аўтарам з’яўляецца журналіст Хаакін Маралес Сола, які цытуе фрагменты размовы са Святым Айцом. У ім Папа чарговы раз цвёрда выступае ў абарону добрага імя святога Яна Паўла ІІ, які апошнім часам стаў аб’ектам інсінуацый і паклёпу ...
Читать далее »Пра першую параду пасля канклава, «пах авечак» і святога «рэвалюцыянера» ў інтэрв’ю Папы Францішка
Місія Папы і біскупаў, адносіны да святарскага цэлібату і святога Францішка Асізскага, былі тэмамі інтэрв’ю, якое Папа Францішак даў аргентынскаму штотыднёвіку Perfil, з нагоды дзясятай гадавіны яго пантыфікату. “Заданне Папы Рымскага ў адносінах да Касцёла і біскупа ў адносінах да дыяцэзіі – несці гармонію. Гэта слова з’яўляецца фундаментальным, і мы павінны прыйсці да яго, калі кажам пра Святога Духа”, — ...
Читать далее »Пантыфік даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу
Папа Францішак даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу America, падчас якога адказаў на пытанні, якія тычыліся шырокага спектру праблем: ад ролі жанчын у Касцёле да вайны ва Украіне. У цэнтры размовы Папы з журналістамі, якая адбылася 22 лістапада 2022 года ў Ватыкане, была сітуацыя каталіцкай супольнасці ў ЗША. Пантыфік выказаў занепакоенасць палярызацыяй пастыраў і членаў Касцёла і пажадаў, каб падзел быў ...
Читать далее »Пра канікулы, музыку і жанчын у Касцёле. Папа Францішак даў інтэрв’ю тэлеканалу CNN
Святы Айцец, адказваючы на пытанне тэлеканала TVI/CNN Portugal аб магчымасці паездкі ў Кіеў і Маскву, заявіў, што ўрачы не рэкамендавалі яму падарожнічаць перад апостальскім візітам у Казахстан. «Тэма паездкі знаходзіцца ў падвешаным стане. Я пакуль не ведаю», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымасці візіту ва Украіну і ў Расію. Пантыфік дадаў, што «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з Масквой ...
Читать далее »Пантыфік: не думаю, што змагу падарожнічаць у такім жа рытме
Каланізацыя карэнных народаў, будучыя падарожжы, “сінадальны шлях” у Германіі – некаторыя тэмы, якія Папа Францішак пракаментаваў падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, калі вяртаўся з Канады ў Ватыкан. Гаворачы пра галоўную тэму свайго падарожжа ў Канаду – шлях аздараўлення і прымірэння з карэннымі народамі, Святы Айцец заўважыў, што ўсякай каланізацыі ўласціва лічыць ніжэйшай культуру, якая не ўпісваецца ў твае схемы. Менавіта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!