Архив меток: хрысціянская музыка

“Міласць”: рэвалюцыя ў беларускай хрысціянскай музыцы

Гурт “Міласць” карыстаўся папулярнасцю сярод каталіцкай аўдыторыі ў 90-ых і нулявых. Музыкі давалі да дзесяці канцэртаў у год, выступалі на фэстах усебеларускага маштабу і парафіяльных адпустах. Акрамя гэтага, ігралі ў пілігрымках, на рэкалекцыях і прыміцыях. Іх драйвовая музыка стала нібы саўндтрэкам да адраджэння Касцёла ў Беларусі. Пра культавасць гурта размаўляем з былым удзельнікам “залатога складу” Андрэем Юралевічам і яго пераемнікам ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах

Ці ведаеце, што значыць гэтая навіна? Ці не затрымцела вашае сэрца з думкай «Ну, нарэшце!»? Так, даражэнькія, сэрца ніколі не зманвае, нарэшце! Апошнія два гады, з вядомых усім прычын, праходзілі ў сваеасаблівай пустыні з тугой па недасяжных сустрэчах, у тым ліку духоўных, ды надзеяй на хутчэйшае паляпшэнне абставін. І вось, час ідзе, пачалі аднаўляцца ў поўную моц пілігрымкі, фестывалі, розныя ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 8 лютага

IX Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» (#DDN20) пройдзе ў Баранавічах 8 лютага. Месца правядзення традыцыйнае — ДКТ (ДК «Тэкстыльшчык») па вул. Кірава, 62. Пачатак канцэрту ў 18:00. Фестываль ладзіць кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі і яго каманда. — ДДН — фестываль, які запальвае сэрцы мноства людзей і дорыць станоўчыя эмоцыі. Гэта шчаслівыя вочы і яркія ўспаміны, гэта ...

Читать далее »

У Мінску пройдзе фэст хрысціянскай музыкі «Бог жыве»

15 красавіка, у нядзелю, а 17-й гадзіне ў Мінску адбудзецца канцэрт пад назваю «Бог жыве». Фэст хрысціянскай музыкі, як называюць яго арганізатары, ладзіцца з нагоды святкавання Уваскрасення Хрыста і 3-годдзя Няспыннай малітвы за Беларусь. У фэсце прымуць удзел музыкі розных хрысціянскіх канфесій, а менавіта: «РЫБЫ», «Зоркі забылі зьзяць», Зміцер Цярэнцьеў і Віктар Козел (гурт «Тэзаўрус»). Для канцэрта арганізатары выбралі пляцоўку ...

Читать далее »

Хрысціянскіх музыкаў запрашаюць «абудзіць Везувій»

Каталіцкі праект «Рыбы» (RYBYPROJECT) запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкаў, мэты якога: стварыць годную альтэрнатыву свецкай музыцы на Беларусі, аб’яднаць хрысціянскіх музыкаў, абудзіць Везувій запалу маладых людзей, знішчыць усялякага роду канкурэнцыю моцай адзінства і павысіць прафесійны ўзровень музыкаў. — Мы гатовыя з радасцю падзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку. За плячыма ў нас 2 альбомы, шэраг выступаў на фестывалях, ...

Читать далее »

Хэштэг #ddn2017: фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў у Баранавічах

11 лютага ў Баранавічах у шосты раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Тэмай сёлетняга фэсту былі абраны словы «Каб усе былі адно». Кс. Андрэй Рылка, рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску, на самым пачатку прывітаў усіх прысутных гледачоў, слухачоў і выступоўцаў: “Гэта фестываль хрысціянскай музыкі, і таму кожным спевам, танцам, усмешкай кожны з нас будзе праслаўляць Бога”. А каб ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

Стаў вядомы спіс удзельнікаў фэсту «Дастукацца да нябёсаў», які пройдзе ў Баранавічах 11 лютага. Як распавёў арганізатар, каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, на трохгадзінным марафоне хрысціянскай музыкі выступяць шэсць каманд, усе яны — каталіцкія. Гэта група пінскай духоўнай семінарыі «Подых духа», калектыў гродзенскай семінарыі «Ave» (таксама будзе магчымасць пагутарыць з клерыкамі), моладзевы рух OPEN, салезіянскі гурт «Небасхіл», ...

Читать далее »

У Баранавічах прайшоў фэст хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў прайшоў IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета — Баранавічы. У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. ...

Читать далее »