13-14 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільні (Літва) паміж камандамі семінарыстаў з розных куткоў Прыбалтыкі. Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання. У выніку спаборніцтваў беларуская каманда заняла першае месца ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская семінарыя
Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11). Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...
Читать далее »Заканчэнне навучальнага года ў семінарыі ў Гродне: “Не забывайцеся аб справах духу”
16 чэрвеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша на заканчэнне 2016/2017 навучальнага года. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і свецкія супрацоўнікі семінарыі і самі семінарысты. Прысутнічалі таксама новапрэзбітары, якія нядаўна прынялі пасвячэнне. На заканчэнне Эўхарыстыі яны ўдзялілі сабраным прыміцыйнае бласлаўленне. Падчас Імшы семінарысты дзякавалі Богу ...
Читать далее »Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB: “Духоўная фармацыя не скончыцца ніколі!”
Ксёндз-салезіянін Здзіслаў Вэдэр SDB з’яўляецца духоўным айцом у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. У сённяшнім інтэрв’ю святар распавядае “Каталіцкаму Весніку” пра духоўную фармацыю будучых святароў і пра сваю паслугу для іх. – Айцец Здзіслаў, калі Вы сталі духоўным айцом семінарыі? – У 2015 годзе на спатканні святароў біскуп Гродзенскі прапанаваў мне стаць духоўным айцом у семінарыі. Прыехаўшы сюды, напачатку я ўвесь ...
Читать далее »Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц. Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, ...
Читать далее »Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполі
9 лістапада навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў чарговы раз наведалі вёску Галавічполе, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Супольна перажыты час з дзецьмі стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці Евангелле для абяздоленых, хворых і пакінутых людзей. Семінарысты, молячыся за дзяцей, папрасілі таксама заступніцтва і апекі Маці Божай для іх. Дом-інтэрнат ў Галавічполі распачаў ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі
З 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец». Запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў, на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе: «Да чаго мяне кліча Бог?» Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з ...
Читать далее »Семінарыйны гурт «Ave» наведаў з канцэртамі Германію
З 13 па 17 мая музычны гурт “Ave” на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведаў з канцэртам некалькі мясцін на тэрыторыі Германіі (Дзюсельдорф і Дортмунд). Падобныя музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія некалькі гадоў. Клерыкі яшчэ раз атрымалі магчымасць сведчыць песнямі і танцамі аб неспасцігальнай Божай любові ў іх жыцці. Кожнае месца, у якім выступілі семінарысты, пакінула ...
Читать далее »Семінарысты з Гродна наведалі месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі
Семінарысты з Гродна наведалі месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі, які прыняў пакутніцкую смерць у Янаве Палескім (сёння – Іванава). Св. Андрэй Баболя паходзіў з Польшчы, але выконваючы сваё манаскае і святарскае пакліканне (быў езуітам), ён прапаведаваў у Вільні, Полацку і іншых мясцінах Беларусі. За сваю актыўную душпастырскую дзейнасць быў празваны “душахватам”. Загінуў ад рук украінскіх казакоў страшнай мучаніцкай смерцю ў ...
Читать далее »У Гродзенскую семінарыю паступіла 6 новых кандыдатаў
27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання. Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі. Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!