Паводле даных газеты «La Croix», на Юбілей Моладзі ў Рым прыбудзе каля 25 тысяч французаў – гэта нашмат больш, чым з многіх “традыцыйна каталіцкіх” краін. З самога Парыжа чакаецца больш за 1 500 чалавек. Пілігрымы з Францыі падрыхтавалі ўласны гімн «Пакаленне Юбілею» (Génération Jubilé) і тэатральную пастаноўку «Перад крамай ювеліра» паводле твора Караля Вайтылы. «Мы хочам кранаць гледачоў і перадаць ...
Читать далее »Архив меток: Францыя
У Францыі назіраецца новы росквіт культу Сэрца Езуса
У Парэ-ле-Маніяль завяршыўся Юбілей 350-годдзя аб’яўленняў Сэрца Езуса. Рэктар санктуарыя адзначае адраджэнне духоўнасці і вяртанне да практыкі інтранізацыі ў сем’ях. Трохгадовыя ўрачыстасці з нагоды 350-годдзя аб’яўленняў Сэрца Езуса ў Парэ-ле-Маніяль завяршыліся сапраўдным духоўным уздымам. «Францыя быццам зноў адкрыла для сябе скарб, якім валодала ўвесь час», — дзеліцца назіраннямі рэктар санктуарыя ксёндз Эцьен Керн. Дзякуючы Юбілею пасланне, адкрытае святой Маргарыце Марыі ...
Читать далее »Францыя: усё больш моладзі вывучае тэалогію
Духоўнае адраджэнне ў Францыі, якое назіраецца ў апошнія гады, праяўляецца не толькі ў жаданні ахрысціцца, але і ў жаданні браць удзел у закрытых рэкалекцыях і навучацца на тэалагічных факультэтах. Па словах Веранік Бруар-Буто, дырэктаркі па праграмах бакалаўрыяту ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы, студэнцкі склад маладзее, а некаторыя вывучаюць тэалогію паралельна з прафесійнай дзейнасцю. Гэта хрысціяне, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці ...
Читать далее »Вялікдзень у Францыі: больш за 11 тысяч дарослых прымуць хрост
У Францыі чакаецца чарговы Вялікдзень з рэкорднай колькасцю хростаў дарослых. Пра тое, хто яны і як прыйшлі да веры, даведаўся штотыднёвік Famille Chrétienne, які ў супрацоўніцтве з сайтам Aleteia правёў апытанне сярод катэхуменаў. Паводле звестак епіскапату, ахрышчаны будуць 10 384 дарослых і 7 400 падлеткаў, што на 45 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Тэндэнцыя назіраецца ў 90 працэнтах дыяцэзій. ...
Читать далее »У Вялікую пятніцу ў Францыі будзе выстаўлена рэліквія — святая туніка Хрыста
У Вялікую пятніцу 18 красавіка 2025 года ў базіліцы Сен-Дэні ў французскім горадзе Аржантэй будзе выстаўлена рэліквія, звязаная з мукай Хрыста, – святая туніка. Мяркуецца, што менавіта ў яе Езус быў апрануты ў дзень сваёй смерці. Рэліквія будзе выстаўлена да 11 мая 2025 года. На працягу гэтых трох тыдняў у дыяцэзіі Валь-д’Уаз плануюць прыняць звыш 400 тысяч вернікаў. Экспазіцыя тунікі ...
Читать далее »У Францыі «праблема»: нечакана шмат дарослых просяць аб сакраманце хросту
Касцёл у Францыі мае сур’ёзную «праблему» з павелічэннем колькасці дарослых, якія просяць аб сакраманце хросту. У мінулым годзе хрысцілася рэкордная колькасць — 7 тысяч дарослых (рост на 30%) і 5 тысяч падлеткаў (рост на 50%). Хоць дадзеных па ўсёй краіне няма, мяркуецца, што сёлета хросту сярод дарослых будзе яшчэ больш. У Ліёне, напрыклад, летась ахрысцілі 227 дарослых, а сёлета іх ...
Читать далее »Французы вяртаюцца да Бібліі: продажы рэзка выраслі
Продажы Бібліі ў Францыі імкліва растуць. Звычайна Біблію купляе моладзь і тыя, хто нядаўна прыналежыць да Каталіцкага Касцёла. У парыжскай кнігарні La Procure летась продажы Бібліі выраслі больш чым на 20%. Продажы ў выдавецтве Mame, якое спецыялізуецца на рэлігійнай літаратуры, выраслі на 46% за апошнія тры гады — з 52 000 асобнікаў Бібліі ў 2022 годзе да 76 000 у ...
Читать далее »Францыя: менш нападаў на хрысціян, але больш падпалаў святынь
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, у мінулым годзе колькасць актаў агрэсіі супраць хрысціян у Францыі зменшылася на 30%. Затое другі год запар расце колькасць рабаванняў і падпалаў касцёлаў. Паводле справаздачы, падрыхтаванай Міністэрствам унутраных спраў Францыі, колькасць інцыдэнтаў, накіраваных супраць хрысціян у Францыі, зменшылася на 10% у параўнанні з папярэднім, 2023 годам, а колькасць зафіксаваных выпадкаў склала 770. З іншага ...
Читать далее »Францыя: невядомы ахвярадаўца пакінуў у касцёле два залатыя зліткі
Невядомы ахвярадаўца пакінуў за фігурай святога Антонія ў касцёле ў Вамбрэшы (Францыя) два залатыя зліткі, а потым ананімна патэлефанаваў пробашчу са словамі «гэта на рамонт». «Дапамога Божага Провіду» у грашовым эквіваленце складае 150 тысяч еўра. Гэтая незвычайная падзея адбылася яшчэ ў ліпені, але гісторыя пра золата разышлася па СМІ толькі цяпер, калі гарадскі савет Вамбрэшы прагаласаваў за прыняцце таямнічага ахвяравання. ...
Читать далее »У Францыі адбываецца ўсё больш падпалаў касцёлаў
У Францыі гараць касцёлы. Толькі сёлета зафіксавана ўжо 14 наўмысных падпалаў. І гэтая з’ява пастаянна набірае абароты, — канстатуе сумны факт Абсерваторыя рэлігійнай спадчыны гэтай краіны. Як паведамляе штотыднёвая газета «Famille Chrétienne», апошнім часам больш за ўсё французскае грамадства ўскалыхнуў пажар у сярэднявечным касцёле святога Іларыёна з Пуацье, які быў пабудаваны над магілай гэтага айца царквы IV ст. На шчасце, ...
Читать далее »