Архив меток: Францішак Скарына

Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана

Шматтомныя факсімільныя выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» перададзены Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Найдзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур’янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У дар Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма таксама перададзена калекцыя беларускіх кніг па міжнароднаму праекту «Беларусь сёння». БЕЛТА

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае ў паломніцтва

Ксёндз Мікалай Ліпскі – пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці запрашае ў чарговае паломніцтва. На гэты раз яно будзе прысвечана Году Божай Міласэрнасці, а таксама пройдзе па месцах, звязаных з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, і будзе прымеркаваная да надыходзячага юбілейнага году выдання першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове. Маршрут пілігрымкі: Лучай – Вільнюс ...

Читать далее »

У Беларусь вярнулася выданне Францішка Скарыны

У Беларусь з Вялікабрытаніі вярнулася выданне Францішка Скарыны – няпоўны асобнік “Першай кнігі Царстваў”, выдадзенай беларускім першадрукаром у Празе ў 1518 годзе. Кніга – у лічбавым варыянце – бясплатна перададзеная Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Траецкім Каледжам брытанскага Кембрыджскага ўніверсітэта, што сталася магчымым у выніку працяглых перамоваў з універсітэтам міністэрства замежных справаў Беларусі і беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі пры ўдзеле намесніка дырэктара ...

Читать далее »

Пошук новых звесткак аб Скарыне вядзецца ў Ватыкане

Новыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў ў Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг. У каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, Алесь Жлутка распавёў, што падобная гіпотэза належыць “маладому, але ...

Читать далее »

Духоўную спадчыну Францішка Скарыны ўзгадалі ў Ротэрдаме і Падуі

У пятніцу, 6 лютага ў  Ротэрдаме і ў нядзелю, 8 лютага ў Падуі прайшла міжканфесійная кансультацыя “Colloqium fraternum”, у якой хрысціяне розных канфесій і традыцый – у тым ліку беларускія і румынскія грэка-католікі і італьянскія рыма-католікі — разважалі над духовай спадчынай Францішка Скарыны. У гэтай кансультацыі удзельнічаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Братэрская размова дазволіла нагадаць пра ...

Читать далее »