Каля тысячы маладых хрысціянаў, навучэнцаў хрысціянскіх школ, у мінулую пятніцу, удзельнічалі ў Крыжовым шляху ў інтэнцыі міру. Публічная малітва адбылася ўпершыню пасля абвастрэння канфлікту ў Святой Зямлі. «Крыжовы шлях… Шлях міру» — такую ініцыятыву арганізавала Францішканская Кустодыя Святой Зямлі. У малітве прынялі ўдзел 12 устаноў, у тым ліку дзве школы Англіканскай Царквы і школа Армянскай Апостальскай Царквы, а таксама розныя ...
Читать далее »Архив меток: Ерузалем
У Ерузалеме рэлігійныя лідары ўпершыню сустрэліся разам, каб маліцца аб спыненні пандэміі каранавірусу
22 красавіка ў Ізраілі прадстаўнікі розных рэлігій разам маліліся аб спыненні пандэміі каранавірусу. Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у 16.00 па мінскім часе ў гатэлі «Кінг Дэвід» у Ерузалеме сустрэліся прадстаўнікі хрысціянства, юдаізму, ісламу і друзаў. «Некалькі соцень тысяч людзей памерлі, мільёны заразіліся. Ратуй нас, Божа, молім Цябе!» — разам прасілі яны ў спецыяльна падрыхтаванай з гэтай нагоды малітве. ...
Читать далее »У Ерузалеме прадставілі самую маленькую Біблію ў свеце
Самую маленькую ў свеце Біблію, а менавіта — Стары Запавет, прэзентавалі ў ізраільскім музеі, які знаходзіцца ў Ерузалеме. Памер кнігі складае 0,04 квадратных міліметра на 20 нанаметраў. На прэзентацыі яе параўноўваюць з памерамі вушка іголкі. Пра гэта паведамляе CREDO са спасылкай на BBC News. У паведамленні адзначаецца, што Біблія, выразаная на пазалочанай крэмневай мікрасхеме, вырабленая з ужываннем накіраванага іённага пучка, які ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!