Архив меток: Эўхарыстыя

Некалькі поглядаў на Эўхарыстыю

Эўхарыстыя з’яўляецца багатым і складаным паняццем. Чалавек нязграбна набліжаецца да вялікай таямніцы веры, а яго пазнанне абмежавана пачуццямі. Мы – людзі эпохі інтэрнэту, заваявання космасу, прагрэсу ведаў і моцы тэхнікі – павінны пакорна прыняць яе і прасіць Бога аб дары веры, каб пазнаць вялікія справы Эўхарыстыі, якія перарастаюць нас саміх. Святая Камунія “Камунія” з лацінскай мовы перакладаецца як “з’яднанне” (чалавека ...

Читать далее »

Ідзе падрыхтоўка да Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

У Будапешце ўжо пачалі рыхтавацца да правядзення Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Ён пройдзе ў сталіцы Венгрыі восенню 2020 года. На днях тут прэзентавалі лагатып форуму, у цэнтры якога эўхарыстычная сімволіка – келіх і гостыя з крыжам – з якіх выплываюць патокі жывой вады, са спасылкай на воды Дунаю. Натхненнем для лагатыпу стаў дэвіз міжнароднай сустрэчы: “Усе мае крыніцы ў Табе” (Пс ...

Читать далее »

Ці можна глядзець на Гостыю?

Скажыце, калі ласка, як правільна вернікам перажываць момант кансэкрацыі падчас святой Імшы: ці абавязкова глядзець на Гостыю і келіх, якія ўздымае святар? Многія ў гэты час чамусьці апускаюць галовы. На пытанне адказвае кс. Андрэй Рылка: Пачнем са сведчання. «Аднойчы я трапіла на набажэн­ства з выстаўленым для адарацыі (пакланення) Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Я ўкленчыла і схіліла галаву, як гэта звычайна рабілі ўсе ...

Читать далее »

10 дзіўных рэчаў, якія дае нам Эўхарыстыя

Не раз бывае так, што мы прыходзім на св. Імшу па звычцы, таму што нас ўгаварылі родныя або сябры, — але на самой справе не да канца ведаем, што за гэтым стаіць. Мы з нецярпеннем глядзім на гадзіннік, падчас гаміліі думаем пра планы на адпачынак, а ўсе тое, што прамаўляе святар, здаецца доўгім, незразумелым і цалкам адарваным ад рэальнасці. Што ...

Читать далее »

Францішак пра значэнне Эўхарыстыі для вернікаў

Эўхарыстыя з’яўляецца “крыніцай жыцця Касцёла i зарукай будучай хвалы”, — нагадаў Папа, спасылаючыся на саборны дакумент аб экуменізме „Unitatis redintegratio” у лісце да свайго спецыяльнага пасланніка, кардынала Анджэла Баньяска на Італьянскі нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Ён пройдзе 15-18 верасня ў Генуі, арцыбіскупам якой і з’яўляецца кардынал. Апрача таго, іерарх стаіць на чале італьянскай біскупскай канферэнцыі. Францішак заклікаў усіх будучых ўдзельнікаў Кангрэсу, ...

Читать далее »

Як праходзіць ранішняя Эўхарыстыя ў “доме” Папы?

Кожную раніцу, калі рымскія вулачкі яшчэ пустыя, а фанары яшчэ свецяць, праз браму каля Залі Паўла VI у Ватыкан уваходзіць невялікая група людзей. Сярод іх ёсць важныя мужчыны і жанчыны ў элегантных строях, простыя людзі, сем’і з малымі дзецьмі, біскупы, святары і законніцы. Усе яны накіроўваюцца ў Дом св. Марты – месца дзе пражывае папа Францішак. Яны ідуць сюды, каб ...

Читать далее »