З 13 па 20 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) прайшлі штогадовыя “Канікулы з Богам” для дзяцей і моладзі, якія правялі айцы піяры. Канікулы пачаліся на нядзельнай святой Імшы. Дзеці разважалі на канікулах пра галоўныя праўды веры. Кожны дзень пачынаўся ў касцёле супольнай малітвай і спевам рэлігійных песень, таксама разважалася аб чарговай праўдзе хрысціянскай веры. ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне
Яна адбудзецца 26 жніўня 2023 года на тэматыку “Езу, у сэрцы Ты маім”. Арганізатары запрашаюць дзяцей і моладзь перажыць разам гэты напружаны дзень з Езусам і запрасіць Яго ў сваё сэрца. Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў. Час правядзення: 26.08.2023 (субота) — 10.00-20.00. Рэгістрацыя — да 9.30. Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. У гэты час удезльнікі вучацца ...
Читать далее »«Мой герой — Езус». Адважнае сведчанне хлопчыка ў сваёй школе
Падчас прэзентацыі перад аднакласнікамі і настаўніцай хлопчык абраў Езуса сваім «супергероем». Часам шчырае і чулае сведчанне дзяцей аб сваіх рэлігійных перакананнях можа натхняць іншых. Так атрымалася ў выпадку маленькага Кая Мэдысана Брэдфарда. Дзякуючы яго маці, Крысці Кендал Брэдфард, якая падзялілася прэзентацыяй хлопчыка ў класе, шматлікія даведаліся аб гэтай гісторыі, якая адбылася ў ЗША. Ваш любімы герой… Настаўнік Кая прапанаваў дзецям ...
Читать далее »«Гранат з Будслава» — настольная гульня ад сямейнай пілігрымкі ў падтрымку аднаўлення будслаўскай святыні
30 чэрвеня падчас сямейнай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні «Гранат з Будслава», паведамляе Catholic.by. Натхненнем для стварэння гульні стала выява граната на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай, які з’яўляецца сімвалам еднасці Касцела. Ілюстратар Кацярына Фільмановіч выбрала для гульні яскравыя колеры, каб гульня змагла зацікавіць не толькі школьнікаў, але і дашкалят. Маці з маленькімі дзецьмі ...
Читать далее »Будслаў 2023. Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці «Марыя ў маім сэрцы»
22 чэрвеня ў памяшканні Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі былі падведзены вынікі конкурсу «Марыя ў маім сэрцы», які праводзіўся з нагоды юбілею 25-годдзя з дня каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У конкурсі ўзялі удзел дзеці і моладзь з розных парафій. Падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту будзе арганізавана выстава ўсіх прац. Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў пройдзе падчас святкавання селетняга Будслаўскага фэста 30 чэрвеня пасля святой ...
Читать далее »Як падрыхтаваць дзіця да першай святой Камуніі
Падчас першай святой Камуніі бацькі прыводзяць сваё дзіця да Хрыста, каб у дзіцяці ажыццявіўся адзін з першых свядомых крокаў, каб з гэтага моманту сам Бог карміў яго сваім Целам, даваў яму сілу і адвагу. Як павінны бацькі падрыхтаваць дзіця і падрыхтавацца самі да такой важнай падзеі? Пазнаёміўшыся з парадамі знакамітага тэолага і пісьменніка Яцэка Салія, дамініканіна, а таксама з досведам ...
Читать далее »Дзеці з розных куточкаў Беларусі праслаўлялі Бога ў Мінску. Сведчанні
Сцюдзёным красавіцкім ранкам у мінскім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна было цёпла і ўтульна. Гэта дзеці з розных куточкаў Беларусі сабраліся разам, каб праславіць Уваскрослага Хрыста і дакрануцца да крыніцаў Яго Міласэрнасці. “Дзеці нясуць міласэрнасць” – так называецца фестываль, які адбыўся 15 красавіка. Малітва праслаўлення была напоўненая шматлікімі кранальнымі момантамі. Вельмі ўразіў высокі ўзровень выканання спеваў, разнастайнасць ...
Читать далее »Напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці ў Мінску адбылася малітва праслаўлення з удзелам вялікай колькасці дзяцей
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры, які дзейнічае ў Мінску пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна, 15 красавіка адбылася малітва праслаўлення, у якой узяла ўдзел вялікая колькасць дзяцей і іх бацькоў. «Дзеці нясуць міласэрнасць» — гэтыя словы сталі дэвізам малітвы праслаўлення, на якую сабраліся дзеці з розных парафій Мінска-Магілёўскай і Пінскай дыяцэзіі, а таксама госці: дзіцячая група хору «Пілігрымы» мінскага праваслаўнага прыходу ў ...
Читать далее »У Баранавічах адбудзецца VI адкрыты фестываль для дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Вясёлка талентаў»
Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае прыняць удзел у Шостым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 11 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Гэтае мерапрыемства адбываецца штогод з нагоды святкавання Дня абароны дзяцей. Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Сляды Любові і Міласэрнасці». Арганізатары звяртаюцца да ўсіх, у чыім асяроддзі ёсць знаёмыя «асаблівыя» дзеці, ...
Читать далее »Каталіцкія вернікі выпусцілі хрысціянскую відэа-перадачу для дзяцей
24 лютага пачаўся новы хрысціянскі відэа-праект для дзяцей на беларускай мове «Анёлкі з вясёлкі». Першы выпуск доўжыцца 40 хвілін і складаецца з 7 частак: «Чароўныя вандроўкі», «Крочым да Бога», «Музычны куфэрак», «Сакрэты раслін», «Смачная хвілінка», «Вышэй неба», «Матуліны казкі». «Запрашаем усіх у нашу каталіцкую нядзельную школу! Разам з вялікімі і маленькімі героямі вы навучыцеся спяваць вясёлыя песні, рабіць салодкія пачастункі, ...
Читать далее »