У Вене 22 лістапада 2025 года на аўкцыён выставяць унікальны фотаапарат “Leica M-A” Папы Францішка з пачатковай цаной 30 тысяч еўра, даход пойдзе на дабрачыннасць. Аўкцыённы дом “Leica Photographica Auction” паведаміў пра продаж выключнага прадмета – фотаапарата “Leica M-A”, выпушчанага спецыяльна для Святога Айца ў 2024 годзе. Белы апарат з выгравіраваным ключом святога Пятра Францішак вырашыў выставіць на аўкцыён, каб ...
Читать далее »Архив меток: дабрачыннасць
Віцебскі Карытас падарыў каляску з электрарухавіком падлетку з ДЦП
Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізавала збор сродкаў на працягу Вялікага посту для пакупкі каляскі Крысціне, у якой — ДЦП. На заклік Карытас адгукнулася 30 парафій дыяцэзіі. Дзеці і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны складалі ахвяраванні на гэтую дабрачынную мэту. Нарэшце, гэты дзень настаў, калі Крысціна змагла самастойна, без дапамогі іншых, выехаць на вуліцу на гэтай электракалясцы. Вытворца каляскі ...
Читать далее »Хіты Галівуда загучаць у Ватыкане на канцэрце для бедных
Сусветна вядомы кампазітар Ханс Цымер выступіць на пятым дабрачынным канцэрце ў Ватыкане. Падзея адбудзецца 7 снежня ў Зале Паўла VI. На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 6 снежня 2024 года ў Зале Друку Святога Пасада, Цымер падзяліўся сваімі думкамі пра надыходзячую падзею, якая аб’яднае выбітных музыкаў, сярод якіх віяланчэлістка Ціна Гуо, дырыжор Дарыё Вэра і мастацкі кіраўнік канцэрта, італьянскі святар і кампазітар ...
Читать далее »Незвычайны ўклад ва ўсім Каталіцкім Касцёле. У суботу будуць збіраць грошы на важную справу
У сувязі з урачыстасцю святых апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле ў суботу запланаваны збор на апостальскую і дабрачынную дзейнасць Папы Рымскага і Святога Пасаду, паведамляе deon.pl. Як адзначае Эканамічны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы, «яна можа быць невялікай, але мае вялікае сімвалічнае значэнне». Атрыманыя сродкі накіраваны на падтрымку дабрачыннай дзейнасці Папы Рымскага і структур, якія суправаджаюць яго апостальскую ...
Читать далее »Папскі фонд падтрымаў праекты ў 138 краінах свету
Паводле штогадовай справаздачы міжнароднага Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе, у 2023 годзе дабрачынцы ахвяравалі 143,7 мільёна еўра на падтрымку хрысціян ва ўсім свеце. Былі прафінансаваныя 5573 праектаў у 138 краінах. Ахвяраванні паступілі прыкладна ад 360 тысяч прыватных донараў з 23 краін. У папярэднім, 2022 годзе, яны склалі каля 146 мільёнаў еўра. Нягледзячы на агульнае павышэнне цэн, дабрачынная арганізацыя змагла ...
Читать далее »Крызіс веры ў Германіі выклікаў змены ў Renovabis i Misereor
Дзве найбуйнейшыя дабрачынныя арганізацыі Германіі – Renovabis і Misereor – абвясцілі аб сваіх планах больш цеснага супрацоўніцтва. Як вынікае з дасягнутага ў сакавіку 2023 года і абвешчанага на мінулым тыдні ў Ахене і Фрайзінгу пагаднення, наступныя дзесяць гадоў супрацоўніцтва можа ісці пад сумесным кіраўніцтвам. Нязменнымі застануцца лагатыпы, розная місія і асобныя сядзібы ў Фрайзінгу і Ахене. Такое супрацоўніцтва, як падкрэсліваецца ...
Читать далее »История Маргерит Баранкитс и 30 000 спасенных ею детей
Может ли один человек остановить страшную братоубийственную войну? Нет. Но он может посеять семена мира, и со временем они дадут всходы. Бурунди – крошечная страна на востоке Африки, всего 11 млн жителей. Часть из них по происхождению одной народности (тутси), часть – другой (хуту). Много лет они не могут поделить власть и жить мирно. В стране то и дело вспыхивают ...
Читать далее »Кампанія «Ford» стварыла ўнікальны «папамабіль» для дабрачыннага аўкцыёну
Кампанія «Ford» далучылася да цэнтра Папы Францішка ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША), місіяй якога з’яўляецца ліквідацыя хранічнай бяздомнасці ў горадзе да 2030 года. Аўтамабільная кампанія адаптавала Ford Bronco, распрацаваны па мадэлі, якая ў свой час была мадэрнізаваная і ператворана ў папамабіль для святога Яна Паўла II падчас яго візіту ў ЗША ў 1979 годзе. Цяпер унікальны аўтамабіль адправіцца на аўкцыён, ...
Читать далее »Aкцыю «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» правялі ў гродзенскай парафіі
Aкцыя «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» прайшла ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Збор накрывак быў прапанаваны сястрой Валерыяй, якая належыць да Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі. З кастрычніка мінулага года многія парафіяне разам з дзецьмі актыўна ўключыліся ў яго. За гэты час было сабрана сем мяшкоў накрывак. Была праведзена вельмі старанная праца – сарціроўка, ачышчэнне ад этыкетак ...
Читать далее »Каталіцкі Касцёл – сусветны лідар у дабрачыннай сферы
Ні адна арганізацыя ў свеце не працуе больш шырока ў сферы адукацыі, аховы здароўя і барацьбы з беднасцю, чым Каталіцкі Касцёл, сведчыць справаздача, замоўленая Джорджтаўнскім універсітэтам у ЗША. Па статыстыцы, манаскія кангрэгацыі, дыяцэзіі і супольнасці вядуць ва ўсім свеце звыш 150 тыс. школ, дзе навучаюцца 54 млн чалавек, і больш за 70 тыс. дзіцячых садкоў. Толькі колькасць вучняў, якія наведваюць ...
Читать далее »