28 снежня ў Брэсце (Пінская дыяцэзія), адбылося пасвячэнне новага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў мікрараёне Рэчыца. Будаўніцтва святыні тут распачалося ў 2016 годзе, у 2020 годзе касцёл благаславілі, а ў 2022 годзе будаўніцтва было завершана. Цэлебрацыю святой Імшы з абрадамі пасвячэння касцёла ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім у цэлебрацыі ўдзельнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп ...
Читать далее »Архив меток: Брэст
Папа Францішак перадаў юбілейны медаль гораду Брэсту
Брэст адсвяткаваў 1000-годдзе з моманту заснавання гораду. Было запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў, аднак для вернікаў самае важнае месца ў праграме занялі адмысловыя набажэнствы за горад і яго жыхароў. У рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа дзякавалі Пану за апеку над Брэстам, перапрашалі за спусташэнні святыняў на працягу гісторыі і прасілі аб здароўі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе старонка парафіі. Таксама асаблівай ...
Читать далее »“Да маці!” Стартавала 537-кіламетровая пешая пілігрымка ў Будслаў
З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...
Читать далее »У пілігрымку працягласцю 537 кіламетраў з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек
За 16 дзён шляху да пілігрымаў будуць далучацца іншыя пілігрымы. Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першая пешая пілігрымка. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па шляху да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзііі прыходзяць 300-400 чалавек. Рэгістрацыя пілігрымаў, які выйдуць з Брэста, ...
Читать далее »537 км за 16 дзён. Пілігрымка ў Будслаў выйдзе з Брэста
У гэтым годзе з Брэста зноў выйдзе пешае паломніцтва ў Будслаў. Юбілейную XXV пілігрымку Пінскай дыяцэзіі падоўжаць — са стартам з абласнога цэнтра. Удзельнікі пераадолеюць за 16 дзён — 537 кіламетраў! Такое ўжо практыкавалі ў 2015 годзе з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі, паведамляе Katolik.life Сёлета пілігрымка з Брэста, якая спыняецца ў Баранавічах, адначасова стане першай пешай пілігрымкай у баранавіцкі санктуарый Маці ...
Читать далее »Кармэлітанкі з Брэста запрашаюць моладзь на рэкалекцыі
Сёстры кармэлітанкі Дзіцятка Езус запрашаюць моладзь ад 16 гадоў на рэкалекцыі ў Брэст з 13 па 15 красавіка. Асаблівасцю рэкалекцый стане малітоўнае засяроджанне і цішыня. Падчас малітоўнай сустрэчы ўдзельнікі будуць разважаць над сваімі адносінамі з жывым Богам, асэнсаваннем Яго прысутнасці ў штодзённасці і пазнаннем сябе як Божага дзіцяці. Рэкалекцыі правядзе кс. Валерый Марціноўскі. Пачатак 13 красавіка св. Імшой у 19.00. ...
Читать далее »У Брэсце вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўсталявання помніка Бібліі
У Брэсце на перакрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўсталявання помніка Бібліі. Узвядзенне помніка прымеркаванае да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання і выдання Бібліі Францішкам Скарынам, паведамляе krynica.info са спасылкай на virtualbrest.by. У план работ уваходзіць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, насціл ходнікаў. На сцяне бібліятэкі, ля якой будзе ўсталяваны помнік, плануецца графіці на тэму кнігадрукавання. Работы плануецца завяршыць да канца лістапада. ...
Читать далее »Легендарны Нік Вуйчыч запрошаны ў Брэст на свята 500-годдзя беларускай Бібліі
З нагоды 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі, якой была Біблія Францыска Скарыны, у Брэст запрошаны легендарны хрысціянскі прапаведнік без рук і ног Нік Вуйчыч. Нагадаем, упершыню ў Беларусі Нік выступаў у Мінску ў 2016 годзе, сабраўшы шматтысячную аўдыторыю ў «Мінск-Арэне». На гэты раз арганізацыяй прыезду Ніка Вуйчыча ў Беларусь займаецца Брэсцкая абласная філармонія. Мерапрыемства, якое пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, запланавана ...
Читать далее »Першы ў Беларусі помнік Бібліі ўсталююць у Брэсце
У беларускім Брэсце ўсталююць помнік Бібліі, аб’яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку эскізнага праекта. Помнік будзе прысвечаны выдадзенай у 1563 годзе Брэсцкай Бібліі. Ініцыятыва прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое адзначаюць у 2017 годзе. Помнік Брэсцкай бібліі плануецца ўсталяваць у абласным цэнтры на скрыжаванні вуліц Пушкінская і Кірава, паблізу абласной бібліятэкі імя Горкага, паведамляе Брэсцкі аблвыканкам. Брэсцкая біблія, выдадзеная на польскай мове, ...
Читать далее »У Брэсце асвяцілі новы фасад грэка-каталіцкай царквы
У Брэсце 25 чэрвеня Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтра парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Павіншаваць грэка-католікоў прыйшлі рыма-католікі, пратэстанты, а таксама прадстаўнікі габрэйскай і мусульманскай супольнасьцяў Брэста. З віншаваннямі выступіў прадстаўнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў аблвыканкама. Святочнай літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек, паведамляе Радыё Свабода. Асвячэнне новага фасаду грэка-каталіцкай царквы ...
Читать далее »