Архив меток: Божае Нараджэнне
Твор Моцарта загучыць падчас папскай літургіі Божага Нараджэння
У сераду, 24 снежня, падчас Эўхарыстыі на Божае Нараджэнне ў ватыканскай базіліцы будзе гучаць музыка Моцарта, а менавіта твор “Et incarnatus est” з так званай “Вялікай імшы”. Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека, з удзелам ізраільскай сапрана Чэн Рэйс. Ідэя такога роду музычнага афармлення папскай літургіі належыць кс. Масіма Паламбэле, кіраўніку хора Сікстынскай капэлы. Яго мэта, ...
Читать далее »Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча
Шаноўныя Суайчыннікі, дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце! Божае Нараджэнне – гэта свята, якое нясе з сабой цеплыню і спакой, так знаёмыя і блізкія сэрцу кожнага чалавека. Цяжка ўявіць сабе нашу гісторыю і культуру без гэтага Свята. І справа не толькі ў прыгожых абрадах, якія яму спадарожнічаюць. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое калісьці апраменіла адну са шматлікіх тагачасных стаенак, і сёння ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі распачаўся XIII фестываль «Дні хрысціянскай культуры»
Напярэдадні Божага нараджэння ў Віцебскай дыяцэзіі распачаўся ХІІІ фестываль “Дні хрысціянскай культуры”. 20 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага адчынілася выстава прац дзіцячай творчасці навучэнцаў сярэдіх школ №40, №45 і гімназіі №8, а таксама студыі “Фларыяль”. Настаўнікі і вучні падрыхтавалі святочную імпрэзу: чыталі вершы, пелі песню “Ноч на Ражство” (выканала настаўніца Людміла Богадухава). Віктарыну-гульню з пытаннямі аб традыцыях святкавання Божага ...
Читать далее »Аплатак, якім дзелімся
Калі сядаем за вігілійны стол падчас Божага Нараджэння, то не ўяўляем сабе яго без аплатка. Аднак, ламаючы гэты кавалак хлеба і дзелючыся ім паміж сабой, ці здаём сабе справу з глыбокага сэнсу, укрытага ў так звычайным гэсце, якім ёсць ламанне і дзяленне аплаткам? Сваім карэннем звычай ламання аплаткам дасягае ранняга хрысціянства, адносіцца да абраду, які звязаны з ламаннем і раздаваннем, ...
Читать далее »Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна
21 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне было ўнесена Бэтлеемскае Святло міру, якое даставілі скаўты, паведамляе grodnensis.by. Дзякуючы старанням і ахвярнасці скаўтаў Бэтлеемскі агонь пераадольвае тысячы кіламетраў і дзясяткі межаў, каб заззяць у нашых касцёлах, капліцах, прыватных дамах і ўсюды, куды яго заносяць вернікі. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 17-ы раз. Бэтлеемскі агонь прыняў біскуп ...
Читать далее »Французы пратэстуюць каляднымі батлейкамі супраць агрэсіўнага секулярызму
Хваля пратэстаў пракацілася па Францыі пасля таго, як Вышэйшы адміністрацыйны суд краіны забараніў батлейку, якую традыцыйна рабілі ў памяшканні мэрыі горада Ла-Рош-сюр-Ён. Суд палічыў, што калядная батлейка ў мэрыі «пагражае рэлігійнай нейтральнасці» дзяржавы, аднак гэтае рашэнне выклікала адваротны вынік — батлейкі пачалі рабіць у мэрыях многіх іншых гарадоў, у якіх іх раней не ўсталёўвалі. Многія кіраўнікі гарадоў і органаў мясцовага ...
Читать далее »Расклад святочных Імшаў у парафіях Віцебска на Божае Нараджэнне
24-25 снежня 2014 г. Св. Барбары (вул. Ленінградская, 29): Вігілія (24.12) — 23.00; Свята (25.12) — 9.00, 12.00, 18.00. Св. Духа (вул. Чкалава, 5а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 9.00, 10.30. Св. Антонія (вул. Гагарына, 26а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 12.00. Езуса Міласэрнага (вул. В.Інтэрнацыяналістаў, 28): Вігілія (24.12) — 22.00; Свята (25.12) — 11.00, 18.00.
Читать далее »Хэнд-мэйд да Калядаў прапануюць законніцы ў Гомелі
Маленькія яслі Ісуса з прыродных матэрыялаў створаць настрой свята і зробяць дух Раства больш адчувальным. Надыходзіць час упрыгожваць свой дом да свята Нараджэння Хрыстовага — гэта значыць, не толькі ставіць святочную елку, але і Калядную батлейку, асабліва, калі ў сям’і ёсць дзеці. Самыя простыя яслі, фігуркі Святой Сям’і, пастушкоў і Трох каралёў лепш за ўсё зрабіць разам са сваімі дзецьмі, ...
Читать далее »У Віцебску пройдзе ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры»
З 20 снежня па 9 студзеня ў Віцебску адбудзецца ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры». Праграма 20 снежня, 12.00 — выстава прац дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей» (вучні СШ №40 і СШ №45, педагогі С.В.Жэлінская, Л.Н.Швед) Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28) 24 снежня, 15.00 — выстава прац дзіцячай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!