Архив меток: Божае Нараджэнне

27 лістапада ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт

Чатырохтыднёвы час перад Божым Нараджэннем прызначаны для годнай падрыхтоўкі вернікаў да прыняцця нованароджанага Дзіцяці Езуса і называецца ён Адвэнт. Гэта лацінскае слова азначае прыйсце Збаўцы. Прыход Бога на зямлю чакаўся, быў жаданы, вымалены смуткам і цярпеннем усяго свету. Была гэта надзвычайная падзея, дар з дароў, вялікая справа Божай усемагутнасці і літасці. Без гэтага прыйсця свет падаў бы ў бездань вечнай ...

Читать далее »

Ватыкан пачынае рыхтавацца да Божага Нараджэння

Застаецца некалькі дзён да пачатку падарожжа елкі на галоўную ватыканскую плошчу. 9 снежня 2016 г. тут адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнага дрэва і ясляў Божага Нараджэння. 25-мятровая елка сёлета будзе дастаўлёна ў Ватыкан з ваколіц мястэчка Скурэле, якое знаходзіцца ў аўтаномнай правінцыі Трэнта, у паўночнай Італіі. Яна будзе спілена 13 лістапада. Адначасова, там жа мясцовыя школьнікі пасадзяць 40 новых хвойных дрэваў. ...

Читать далее »

У Беларусі стварылі серыю ўнікальных біблійных мініяцюр

Каб упрыгожыць дом да Божага Нараджэння і Трох Каралёў, гомельскі католік Аляксей Дабрыян разам з жонкай Вольгай не набывалі ў касцёле гатовую “Бэтлеемку”, а зрабілі яе сваімі рукамі – разам з фігуркамі евангельскіх персанажаў. Такім чынам сужэнцы захацелі паказаць сваім дзецям, як нарадзіўся Збаўца. Не дзіўна, што “Бэтлеемка” атрымалася сапраўды ўнікальнай, бо Аляксей даўно захапляецца незвычайнай справай – збірае і ...

Читать далее »

Святы вечар перад Божым Нараджэннем: тэлеперадача «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску. У сваёй размове з тэлегледачамі іерарх дзеліцца сваімі ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства пра Божае Нараджэнне, пра сваіх бацькоў, якія, нягледзячы на складаныя часы, прытрымліваліся менавіта рэлігійнага святкавання Божага Нараджэння. Біскуп Алег Буткевіч узгадвае шматлікія падзеі мінулага года. Звяртае ўвагу ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем

Пасля святочнага паслання і благаслаўлення “Urbi et Orbi” 25 снежня Папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння. “Да вас, дарагія браты і сёстры, якія прыбылі з розных частак свету на гэту плошчу, і да тых, хто ў розных краінах злучаны з дапамогай радыё, тэлебачання і іншыя сродкаў камунікацыі, скіроўваю маё самае сардэчнае віншаванне”, ...

Читать далее »

Каляднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя жыхары і госці нашай сінявокай Бацькаўшчыны! Хрысціянскі свет уваходзіць у святкаванне Вялікай Падзеі – Нараджэння Божага Сына. Падзея, якая перакрочвае межы часу, і мы не толькі ўспамінаем Нараджэнне Хрыста, мы зноў і зноў сустракаем з’яўленне Бога ў гэтым свеце. Такой ёсць наша вера. Вера ў Бога няспынна прысутнага сярод нас – сёння ўжо ...

Читать далее »

Рэдакцыя віншуе!

Паважаныя чытачы “Каталіцкага Весніка” і наведвальнікі сайта CatholicNews.by! З нагоды свята Божага Нараджэння мы хочам ад шчырага сэрца павіншаваць кожнага з Вас з гэтым святам! Жадаем Вам моцнай і сапраўднай веры, душэўнага супакою, радасці, канешне здароўя, дабрабыту і згоды ў Вашых сем’ях і бясконцага аптымізму. Няхай Нованароджаны Збаўца запаліць у Вашых сэрцах святло любові і міласэрнасці.Усяго самага найлепшага! Шчаслівых і ...

Читать далее »

У парафіі Унебаўшэсця Пана ў вёсцы Дзеркаўшчына адбыўся святочны спектакль

Божае Нараджэнне – самае доўгачаканае, самае радаснае і самае казачнае свята! У якім бы ўзросце мы не знаходзіліся – з нецярплівасцю чакаем яго. Чакаем, калі засвеціць ў небе Віфлеемская Зорка, і на сене з’явіцца дзіця. Для гэтага моманту мы падрыхтоўваем словы малітвы, песні, свае душы. І каб гэта свята стала незвычайным, 11 студзеня дзеці і моладзь парафіі Унебаўшэсця Пана в. ...

Читать далее »

“Песняй славім Пана Бога”: конкурс каляднай песні ў Паставах

Напрыканцы 2014 года ў парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах адбыўся конкурс каляднай песні. Ініцыятарам і арганізатарам быў пробашч, ксёндз-дзекан Анджэй Возьняк. У конкурсе прынялі ўдзел не толькі дзеткі з нашай парафіі, але і запрошаныя з Варапаева, Лынтупаў. Узрост удзельнікаў, якія былі падзелены на тры групы, самы розны: ад 7 да 16 гадоў. У ...

Читать далее »

Віншаванне Апостальскага Нунцыя братам-праваслаўным з нагоды Раства Хрыстова

Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы, у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды. Я рады таму, ...

Читать далее »