Археолагі з паўночна-заходняй Турцыі рыхтуюць падводную базіліку ў возеры Ізнік да візіту Папы Льва XIV. Святы Айцец наведае Турцыю ў канцы лістапада, каб адзначыць 1700-годдзе Нікейскага сабору. Базіліка, размешчаная прыблізна ў 20 метрах ад берага возера ў заходняй правінцыі Бурса, стаіць на месцы, дзе, верагодна, адбыўся першы Сусветны сабор, скліканы ў 325 годзе нашай эры з удзелам біскупаў з усяго ...
Читать далее »Архив меток: Апостальскі візіт
СМІ пра візіт Папы Францішка ў Манголію
Сусветныя СМІ пішуць пра візіт Папы ў Манголію. News York Times звярнула ўвагу на прывітанне “годнае караля”, якое Святы Айцец сустрэў на зямлі Чынгісхана. Манголія прадставіла сваю гісторыю і культуру падчас першага ў гісторыі папскага візіту ў гэту краіну, хоць адносіны паміж бакамі існуюць на працягу стагоддзяў, — падкрэсліў журналіст амерыканскага выдання. Ён зазначыў, што ў Манголіі, краіне пераважна будысцкай ...
Читать далее »Папа накіраваўся з апостальскім візітам у Партугалію
Раніцай 2 жніўня 2023 года Папа распачаў сваё 42-е апостальскае падарожжа. Ён наведае Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі. У 8 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320neo авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце выляцеў з Рыма ў Лісабон. Вылет адбыўся з 5-га тэрмінала аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Ф’юмічына. Палёт працягнецца каля 3 гадзін. За гэты ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць Апостальскі візіт у Манголію
Папа здзейсніць візіт у Манголію, паведаміў 3 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Манголія стане 59-й краінай, якую адведае Папа Францішак. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў, што “прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Манголіі і касцёльных уладаў краіны, Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года”. “Праграма і дадатковыя дэталі будуць паведамлены ...
Читать далее »Пантыфік просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Венгрыю
Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве ў інтэнцыі яго Апостальскага падарожжа ў Венгрыю, якое адбудзецца з 28 па 30 красавіка 2023 года. “У наступную пятніцу я паеду на тры дні ў Будапешт, у Венгрыю, каб дапоўніць падарожжа, якое здзейсніў у 2021 годзе з нагоды Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу”, — сказаў Папа пасля малітвы Уладарка Неба, якую правёў 23 ...
Читать далее »Кіраўнікі дванаццаці краін атрымалі тэлеграмы ад Святога Айца
Францішак даслаў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам краін, над якімі яго самалёт пралятае на шляху з Токіо ў Рым, пасля завяршэння Апостальскага візіту ў Тайланд і Японію. Папа запэўніў палітычных лідараў і народы Японіі, Расіі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі ў сваёй малітве і пажадаў шчодрага Божага благаслаўлення міру і радасці. У аўторак, 26 лістапада 2019 ...
Читать далее »Папа ў Sophia University: рэфлексія і праніклівасць у адукацыі
Апошні дзень свайго Апостальскага візіту ў Японію, 26 лістапада 2019 г., Францішак правёў у такійскім Sophia University. Навучальная ўстанова належыць Ордэну Езуітаў. Спачатку ва ўніверсітэцкай капліцы Папа ўзначаліў св. Імшу, якую канцэлебравалі яго сабраты з Таварыства Езуса. Потым ён паснедаў у кампаніі кіраўніцтва ВНУ, а затым сустрэўся з пажылымі і хворымі святарамі, прысутнымі ў абедзеннай зале, і з супрацоўнікамі цэнтра. ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніў візіт да імператара Японіі
Адным з пунктаў праграмы паездкі Францішка ў Японію стаў прыватны візіт да 59-гадовага імператара Нарухіта. Афіцыйная інаўгурацыя яго праўлення адбылася 22 кастрычніка 2019 года. Святы Айцец прыбыў у Імператарскі палац 25 лістапада ў 11.00 па мясцовым часе. Японскі манарх сустрэў яго пры ўваходзе. Перайшоўшы праз дзядзінец, Францішак і Нарухіта ўвайшлі ў Залу аўдыенцый. Там адбылася прыватная размова з імператарам. Яна ...
Читать далее »Перад візітам Святога Айца японцы знаёмяцца з Каталіцкім Касцёлам
Перад папскім візітам у Японію жыхары гэтай краіны знаёмяцца з Францішкам і Каталіцкім Касцёлам. Лекцыі, выставы і канцэрты ладзяцца па ўсёй краіне. Рыхтуюцца і ў мясцовых каталіцкіх парафіях. Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай. Для 99% японцаў Папа і Касцёл – абстрактныя паняцці. Яны выхоўваюцца ў традыцыях сінтаістычных вераванняў, а пахавальныя абрады праводзяць у адпаведнасці з вераваннямі розных галін будызму. Хрысціянства ...
Читать далее »Папа ў рыжскім Домскім саборы: няхай заўсёды гучыць музыка Евангелля
Няхай не перастае гучаць музыка Евангелля, якая робіць нас місійнымі вучнямі Пана, пажадаў Папа падчас экуменічнай сустрэчы, якая 24 верасня 2018 г. адбылася ў рыжскім Домскім кафедральным саборы. Святы Айцец высока ацаніў сяброўскія адносіны і супрацоўніцтвам паміж рознымі хрысціянскімі супольнасцямі ў Латвіі. “Асмелюся сказаць, што гэта з’яўляецца “жывым экуменізмам”, які ёсць адной з характэрных рысаў Латвіі. Безумоўна, гэта прычына для ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!