Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткам сабралася больш за 100 чалавек. Супольная малітва, размовы, салодкія падарункі, а таксама рознага тыпу конкурсы і гульні дазволілі як дарослым, так і дзецям добра правесці святочны час і, вядома, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным. а. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота
Читать далее »Архив меток: аплаткавая сустрэча
Калядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
20 снежня святары і сёстры прыбылі ў Наваполацк, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса гасцінна расчыніла дзверы свайго храма для гасцей. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, але гэта была своеасаблівая – святочная. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты і парафіяльныя справы. У ...
Читать далее »У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў
У нядзелю, 21 студзеня, у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне была арганізавана аплаткавая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Спатканне праводзіў пробашч парафіі — а. Вітальд Пяцельчыц SP, які на працягу некалькіх гадоў адказвае за фармацыю настаўнікаў і выхавацеляў. А. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Аплаткавая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Полацку
19 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з пастырам дыяцэзіі. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Сёстры і святары распачалі сустрэчу ...
Читать далее »На аплаткавую сустрэчу ў Шчучыне сабралася больш за 130 чалавек
16 снежня ў Шчучыне адбылася святочная вігілія для літургічнай службы алтара, дзіцячага і моладзевага хору «Каласанс» і іх родных. У гэтым годзе аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць асобаў — больш за 130. Вігілія распачалася супольнай малітвай у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем’ях. Пасля благаслаўлення ўсе сабраліся ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!