Архив меток: адпачынак

Міністранты са Смаргоні адпачылі ў Вайнідзенятах

З 17 па 19 жніўня на аграсядзібе ў Вайнідзенятах (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) міністранты смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла мелі магчымасць правесці час на сумесным адпачынку, паведамляе sdb.by. Дзякуючы цікавым працоўным блокам кожны з удзельнікаў змог цалкам пагрузіцца ў тэму лагера — «Міністрант — рыцар алтара». Кожны дзень адпачынку быў напоўнены цікавай праграмай, якая дапамагала задумацца над пытаннем «Які я?». ...

Читать далее »

Святы Айцец: лета – час для сузірання Бога ў шэдэўры стварэння

Малітва з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю чалавека і дапамагае знаходзіцца ў блізкасці з Богам, а летні перыяд можа быць нагодай для сузірання Яго ў шэдэўры стварэння, — перакананы Папа. Папа Францішак нагадаў пра заклік св. Паўла да няспыннай малітвы: “Няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5,17-18). “Малітва – гэта жыццёвая неабходнасць, бо з’яўляецца дыханнем душы. Усё ў жыцці – плён малітвы. ...

Читать далее »

Адпачынак для дзяцей і моладзі з Лынтупскай парафіі

21 жніўня сорак дзяцей з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах наведалі з экскурсіяй парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. Далей чакала прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым ...

Читать далее »

Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы

Папа Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, — адзначыў ён 2 жніўня. “Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я ...

Читать далее »

Адпачынак разам з духоўнымі заняткамі: рэкалекцыі на байдарках

10-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках. У сустрэчы, якую ўзначаліў душпастыр моладзі кс. канонік Антоні Грэмза, прынялі ўдзел 36 чалавек. У праграме кожнага дня былі святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме: SOS, ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Навагрудка наведалі лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ёлцы

2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным, але і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы. 3 студзеня ў ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI наведаў Кастэль-Гандольфа

Бэнэдыкт XVI здзейсніў візіт у Кастэлі Рамані – рэгіён на поўдзень ад Рыма, на тэрыторыі якога знаходзіцца летняя рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў Кастэль-Гандольфа. Пілігрымка адбылася вечарам 25 ліпеня 2019 г. Папа на пенсіі адправіўся ў яе аўтамабілем, у суправаджэнні свайго асабістага сакратара, арцыбіскупа Георга Генсвайна, і двух супрацоўнікаў Ватыканскай жандармерыі. Ён упершыню пакінуў тэрыторыю Ватыкана, з таго часу як пасяліўся ў ...

Читать далее »

Летнiя вакацыi для мiнскага «Савiо-клуба» прайшлi ў вёсцы Мажэйкi

З 2 па 7 чэрвеня семнаццаць удзельнікаў «Савіо-клуба» разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелi магчымасць духоўна i фiзiчна адпачыць у в. Мажэйкі (Пастаўскі раён), паведамляе sdb.by. Падчас лагера, якi праходзiў пад назвай “Святасць таксама для цябе”, удзельнікі «Савіо-клуба» разважалі над тым, што такое святасць, як набыць смак да святасці і якія канкрэтныя крокі да святасці неабходна ...

Читать далее »

Пантыфік: у чым заключаецца сапраўдны адпачынак?

Калі адкрываем сэрца на Божы Провід і разумеем, што душа знаходзіць супакой толькі ў Пану, тады жыццё становіцца цудоўным і пачынаецца сапраўдны адпачынак, падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаны Дэкалогу, засяродзіўшы сваю ўвагу на трэцяй запаведзі: “Памятай дзень святы святкаваць”. “Здаецца, што гэту запаведзь вельмі лёгка ...

Читать далее »

Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі

З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...

Читать далее »