Святы Пасад у ААН заклікаў абараніць мандат Агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ на Блізкім Усходзе (UNRWA) і ўзмацніць яго падтрымку. Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН, арцыбіскуп Габрыэле Кача, выступаючы на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі, выказаў глыбокую занепакоенасць напружанасцю на Блізкім Усходзе. Ён пацвердзіў падтрымку рашэння аб існаванні дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, якія жывуць ...
Читать далее »Архив меток: ААН
Святы Пасад: перанакіраваць ваенныя выдаткі на барацьбу з галечай
Прадстаўнік Святога Пасада заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць намаганні па выкараненні галечы і голаду, стварыўшы глабальны фонд, які б часткова фінансаваўся за кошт перанакіравання ваенных выдаткаў. Айцец Марка Фарміка прыняў удзел у адкрытых дэбатах Савета бяспекі ААН па пытаннях узаемасувязі канфліктаў і беднасці, якія прайшлі ў Нью-Ёрку 23 чэрвеня 2025 года. Па словах ватыканскага дыпламата, такія з’явы, як галеча і канфлікты ...
Читать далее »Кардынал Паралін стаў лаўрэатам прэміі Фонду “Шлях да міру”
Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін атрымаў узнагароду Фонду “Шлях да міру” (Path to Peace). Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў Нью-Ёрку 19 мая 2025 года. Прэмія Фонду “Шлях да міру” – гэта штогадовая ўзнагарода, якая ўручаецца асобам ці ўстановам за іх унёсак у развіццё міру і ўрэгуляванне канфліктаў. Сярод лаўрэатаў – Лех Валенса, Кофі Анан, Антоніу Гутэрыш, кароль Іарданіі Абдала II і ...
Читать далее »Упершыню на канферэнцыі ААН з’явіцца міжрэлігійны павільён
Сёлета ўпершыню на Сусветнай канферэнцыі ААН па клімаце з’явіцца міжрэлігійны павільён веры. Ён будзе афіцыйна адкрыты ў дубайскім Экспа-Сіці 3 снежня 2023 года. Планавалася, што яго адкрыццё здзейсніць Папа Францішак разам з Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам эль-Таебам. Аднак падарожжа Пантыфіка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты было адменена па прычыне стану яго здароўя. Паводле аўтараў ініцыятывы, праца павільёна, створанага дзякуючы Праграме ААН ...
Читать далее »Галахер: ядзерная зброя памнажае рызыкі і стварае ілюзію міра
Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі нагадаў пра катастрафічныя наступствы выпрабаванняў ядзерных узбраенняў. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер у якасці кіраўніка дэлегацыі Святога Пасаду прыняў удзел у 13-й Канферэнцыі па спрыянні ўступленню ў сілу Дагавора аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Форум адбыўся 22 верасня 2023 года на палях тыдня высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Папскі ...
Читать далее »Пантыфік: мір — гэта Божая мара для чалавецтва
Войны і ўзброенныя канфлікты адбываюцца з-за недахопу братэрства, — гаворыцца ў звароце Папы да Рады Бяспекі ААН, якую 14 чэрвеня 2023 года зачытаў у Нью-Ёрку Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Мы жывём у крытычны для чалавецтва момант, калі супакой саступае месца вайне, узмацняюцца канфлікты. Трэцяя сусветная вайна вядзецца фрагментарна, але з цягам часу ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра небяспеку “ідэалагічнай каланізацыі”
Годнасць закладзена ў самой прыродзе чалавечай асобы і ні ў якім разе не можа разглядацца як уступка з боку дзяржавы ці любога іншага суб’екта, — заўважыў прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Як супольнасць народаў, так і асобныя дзяржавы павінны пазбягаць надавання прыярытэту і палітызацыі тых правоў, якіх няма ў дамовах або звычаях, а таксама прызнання ў якасці правоў ідэй. Хутчэй, ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН асуджае пагрозы прымянення ядзернай зброі
“Пагрозы прымянення ядзернай зброі з’яўляюцца амаральнымі і небяспечнымі і заслугоўваюць асуджэння”, — заявіў пастаянны прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Арцыбіскуп Габрыэле Кача выступіў 17 кастрычніка 2022 года на пасяджэнні Чацвёртага камітэта Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на якім абмяркоўваліся наступствы ўздзеяння радыяцыі. Нагадваючы, што ў 2022 годзе адзначаецца 60-я гадавіна Карыбскага крызісу, ватыканскі дыпламат адзначыў, што свет зноў знаходзіцца пад ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
Вырашэнне сітуацыі ва Украіне павінна грунтавацца на пашане да чалавечага жыцця і тэрарыяльнай цэласнасці кожнай краіны, — нагадаў пазіцыю Папы пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. 12 кастрычніка 2022 года Генеральная Асамблея ААН 143-ма галасамі “за” прыняла рэзалюцыю з асуджэннем анексіі тэрыторый Украіны Расійскай Федэрацыяй. Падчас дэбатаў на гэту тэму, якія прайшлі ў рамках 11-й спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі, слова ...
Читать далее »Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы
Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы з намерам дапамагаць эфектыўна і адэкватна адказваць на выклікі, якія змена клімату кідае чалавецтву і нашаму супольнаму дому. 6 ліпеня 2022 года Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН мансеньёр Джардана Кача перадаў Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу дакумент аб далучэнні Святога Пасаду – ад імя і па даручэнні Дзяржавы Ватыкан ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!