У суботу, 18 студзеня ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Святочная праграма пачалася з прадстаўлення інтэрактыўнай батлейкі з роставымі лялькамі, якую падрыхтавалі маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP, спявання калядак і навагодніх песень.
Пасля гэтага госці былі запрошаны да стала. На свяце прысутнічаў біскуп Алег Буткевіч, які благаславіў ежу і пажадаў добрага настрою, а на працягу ўсяго святкавання суправаджаў мерапрыемства.
Пасля смачнага абеду госці ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, спяваючы і танцуючы разам.
Напрыканцы праграмы свята наведалі Дзед Мароз са Снягуркай, якія павіншавалі прысутных з Новым годам і раздалі салодкія падарункі.
Аляксандр Ужгарадскі, фота
Лаліта Арлоўская, тэкст
— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.
