З верасня 2016 года працягваецца пастырская візітацыя парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях.
Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла.
Расклад візітацыі парафій у Віцебскай дыяцэзіі:
25 верасня – Расоны;
2 кастрычніка – Верхнядзвінск, Сар’я, Кахановічы;
9 кастрычніка – Наваполацк;
13 кастрычніка – Шуміліна;
16 кастрычніка – Полацк;
23 кастрычніка – Докшыцы, Бягомль;
30 кастрычніка – Параф’янава;
6 лістапада – Порплішча, Барсукі, Крулеўшчына;
20 лістапада – Віцебск, парафія Св. Духа;
27 лістапада – Віцебск, катэдральная парафія Езуса Міласэрнага;
4 снежня – Віцебск, парафія св. Барбары;
11 снежня – Віцебск, парафія св. Уладзіслава.
Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла (Кодэксе Кананічнага Права).
Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!