У Рыме існуе традыцыя 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла фларысты ствараюць кветкавыя партрэты святых і Пантыфікаў.
Ідэя належыць скульптару Ларэнца Берніні, які працаваў у прыватнасці над інтэр’ерам сабора св. Пятра. Пачатак гэтай традыцыі дасягае 1625 года.
Звычай называецца inflorata, а кампазіцыі размяшчаюць на віа дэла Канчыліацыёне, што вядзе да плошчы св. Пятра. Акрамя кветак для стварэння карцін выкарыстоўваюць цірсу, соль і цукар.
