Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады

22 лютага 2023 года Папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін.

Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з благаслаўленнем попелу.

Нагадаем, у 2022 годзе Папа Францішак не браў удзел у традыцыйнай рымскай пакаяннай працэсіі і святой Імшы ў сувязі з болем у калене. Цэлебрацыю на пачатак Вялікага посту ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.

Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку