24 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі чарговыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы паплаўковай вудачкай “Рыбка, бярыся” сярод пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (клуб “Актыўнае даўгалецце”).
Пераможцы:
- сярод мужчын першае месца заняў Уладзімір Дронаў;
- сярод жанчын – Леакадзія Ашурак.
Пераможцу сярод мужчын 93 гады, а самай старэйшай удзельніцы – 85.
Арганізатары спаборніцтваў дзякуюць усім удзельнікам за актыўнасць, а таксама за прыгатаванне юшкі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

