У канцы мая – месяца, прысвечанага ў Касцёле Багародзіцы – Папа будзе маліцца ў інтэнцыі міру і тых, хто пакутуе ад канфлікту ва Украіне і іншых ваенных канфліктаў.
31 мая 2022 года ў 18.00 Папа Францішак узначаліць малітву на Ружанцы перад статуяй Марыі Каралевы Міру, устаноўленай у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
Да набажэнства праз тэлемост далучацца шматлікія санктуарыі ва ўсім свеце, у тым ліку і ў тых краінах, дзе ідуць войны або існуе палітычная нестабільнасць.
У рымскай базыліцы разам з Пантыфікам Ружанец будуць маліцца ўкраінскія сям’і, людзі, звязаныя з ахвярамі вайны, ваенныя капеланы, дзеці і падлеткі, якія прынялі Першую святую Камунію і канфірмацыю, скаўты.
Статуя Марыі Каралевы Міру была ўстаноўлена па ініцыятыве Бэнэдыкта XV, каб прасіць Найсвяцейшую Панну аб спыненні Першай сусветнай вайны.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!