12-14 сакавіка ў Навагрудку, пры касцёле св. Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Дарога да Бога” паводле духоўнай спадчыны св. Яна ад Крыжа.
Гэты святы мае тытул «Доктара Касцёла» і «Містычнага Настаўніка». Яго творы — вяршыня містычнай духоўнай літаратуры, з іх найбольш вядомыя — «Духоўная песня» і «Цёмная ноч душы».
Рэкалекцыі правядзе кс. Павел Скуба, знаўца духоўных твораў і спадчыны св. Яна ад Крыжа.
Запрашаем адчуць і зразумець глыбіню і прыгажосць адносін з Богам праз гэтыя рэкалекцыі.
Рэкалекцыі адбудуцца ў Навагрудку, пры касцёле св. Міхала Арханёла, вул. Савецкая 2.
Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефону: +37544 771 99 83 (А1)
Кс. Юрый Жэгарын
