Рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?» пройдуць ва Уселюбе

Школа Natus Est ва Уселюбе распачынае курс рэкалекцый. Запрашаем на рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?», якія адбудуцца 21-23 кастрычніка.

Пакора з’яўляецца адным з найбольш грэбаваных якасцяў у жыцці хрысціяніна. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе набыць, будзем разважаць падчас рэкалекцый.

Пачатак: 21.10 (пятніца) 19.00.
Заканчэнне: 23.10 (нядзеля) 13.00.

Кошт удзелу: 60 руб.

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Як дабрацца да касцёла, можна даведацца па спасылцы. Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца на рэкалекцыі можна па телефоне: +375 (29) 280 05 45

для друку для друку