«Мужчыны св. Юзафа» запрашаюць мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Куды вядуць мяне мае думкі?», якія будуць праходзіць з 16 па 18 лютага 2024 года ў рэкалекцыйным доме Бога Айца пры парафіі Святой Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі раён).
Куды вядуць мяне мае думкі? Гэтае пытанне павінен задаваць сабе кожны разумны чалавек, а тым больш гэтым пытаннем павінен задавацца сучасны хрысціянін, таму што думкі нашыя – гэта першае, што бачыць Айцец і Пан. Думкі вельмі моцна ўплываюць на нашае жыццё, бо яны часта з’яўляюцца пачаткам нашых учынкаў, нашых паводзін, і фундаментам нашага жыцця ўвогуле. Мужчына – гэта той, хто ўмее справіцца са сваімі думкамі і накіраваць іх у добрае рэчышча, выкарыстаць іх як “будаўнічы матэрыял ці інструмент” у сваім жыцці. Таму падчас гэтых рэкалекцый мы будзем разважаць і задаваць вельмы важныя пытанні:
- Чым з’яўляюцца думкі для хрысціяніна?
- Як імі кіраваць і накіроўваць ў добрае рэчышча?
- Як у жыцці ўжываць “хрысціянскае мысленне”?
Мы будзем шукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні і падказкі для паўсядзённага жыцця.
Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Павел Скуба – матэратар падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльная вышэйшай семінарыі ў Гродне.
Дадаткова інфармацыя па тэлефонах:
- +375-29-588-34-56 — Вячаслаў
- +375-29-546-83-19 — Аляксандр (+ Viber, Telegram)
Ахвяра за ўдзел (разам за начлегамі і харчаваннем) – 100 рублёў плюс дабраахвотная ахвяра для ксяндза рэкалекцыяніста.
З сабой трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку.
