Праграма Будслаўскага фэсту 2022

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас».

Праграма Будслаўскага фэсту 2022 была зацверджана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 84-м пленарным Пасяджэнні.

Традыцыйна цэнтральныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць у першую суботу ліпеня і распачнуцца напярэдадні, у пятніцу 1 ліпеня.

Праграма:

1 ліпеня, пятніца

14.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў;

18.00 — святая Імша;

20.00 — Акафіст у выкананні хора Грэка-Каталіцкай Царквы;

20.30 — Марыйныя Нешпары;

21.00 — Крыжовы шлях;

23.30 — Працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай;

24.00 — святая Імша;

2 ліпеня, субота

2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;

7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

9.00 — Фацімскі ружанец;

10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas);

11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія.

На працягу ўсяго фэсту цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай будзе даступны для ўшанавання вернікамі.

Увага! У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.

Сatholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі