Гісторыя езуітаў у Пінску распачалася ў 1632 г. Тады там паўстала рэзідэнцыя, а ў 1638 г. – калегіум ордэна. Пасля касацыі ордэна езуітаў у 1773 г. езуіты пакінулі горад. Яны вярнуліся ў Пінск толькі ў 1919 г.
31 ліпеня 1919 г. у Пінску зноў адкрылі езуіцкі касцёл. З таго часу езуіты займаліся тут душпастырствам, былі ваеннымі і шпітальнымі капеланамі. З пачатку кастрычніка 1923 г. распачаў дзейнасць езуіцкі калегіум з вышэйшымі класамі для адукацыі езуіцкіх клерыкаў.
У 1937 г. Пінскі калегіум стаў домам навіцыяту Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі. Пасля пачатку ІІ Сусветнай вайны пры абстрэле быў знішчаны езуіцкі касцёл. Калегіум таксама перастаў дзейнічаць. Клерыкі выехалі ў Люблін. Да сённяшняга дня ў Пінску захавалася толькі частка езуіцкага калегіума, дзе цяпер размяшчаецца музей. Касцёл езуітаў не захаваўся.
Фотаздымкі як гістарычная крыніца. У мінулых гістарычных артыкулах мы друкавалі пісьмовыя крыніцы – успаміны аднаго са святароў. У найбліжэйшых — прапануем чытачам пазнаёміцца з іншым відам гістарычных матэрыялаў – так званымі візуальнымі крыніцамі. Яны даносяць да нас інфармацыю, закадаваную ў разнастайных выявах і відэа: гэта могуць быць карціны, шаржы, графіка, кіно, відэасюжэты і, канешне ж, фотаздымкі.
Калекцыя фотаздымкаў. У архіве езуітаў у Кракаве захоўваюцца дакументальныя матэрыялы па гісторыі ордэна, у тым ліку фатаграфічныя. Частка іх не мае вызначанага аўтарства. Аднак ёсць і тыя, аўтарства якіх вядомае. Так, аўтарам часткі калекцыі – аднаго альбома – з’яўляецца езуіт а. Ян Вернэр. Ён нарадзіўся 24 снежня 1911 г. у Рудзе Слёнскага ваяводства. У ордэн езуітаў уступіў 9 жніўня 1927 г. 2 верасня 1930 г. паступіў у мужчынскую гімназію езуітаў у Пінску, якую скончыў у чэрвені 1933 года і атрымаў атэстат. Святарскія пасвячэнні атрымаў 21 снежня 1940 г. у Новым Сончы. У архіве захоўваецца і яго дзённік за перыяд 1933-1974 гг, аднак асноўную частку гэтага дзённіка займае перыяд 1933-1939 гг., за 1974 г. захаваліся толькі чатыры кароткія запісы.

Атэстат Яна Вернэра аб заканчэнні мужчынскай гімназіі айцоў езуітаў у Пінску (архіў езуітаў у Кракаве)
У гістарычным сэнсе гэты дзённік не вельмі карысны: у ім апісаныя пераважна эмацыйныя і рэлігійныя перажыванні клерыка. Нават такой падзеі, як пачатак ІІ Сусветнай вайны, ён прысвячае толькі два радкі, дзе піша: “1.09.1939, пятніца. Выбухла нямецка-польская вайна. Святы Айцец Пій ХІІ сказаў: “Той, хто хоча вайны – няхай згіне”. Акрамя персанальных дакументаў, звязаных з Пінскам (атэстат, дзённік), а. Яну Вернэру належыць альбом фотаздымкаў Пінска 30-х гг. ХХ ст. І менавіта гэты альбом дае нам нашмат больш гістарычнай інфармацыі, чым усе іншыя дакументы а. Вернэра.
Альбом зборны: складаецца як з уласных фотаздымкаў, так і з фотаздымкаў-паштовак, на якіх адлюстраваныя дастаткова вядомыя віды Пінска, іерархаў Пінскай дыяцэзіі (біскупы К. Букраба і З. Лазінскі), а таксама з фотаздымкаў іншых аўтараў. Агулам наяўныя ў альбоме фотаздымкі можна падзяліць на наступныя блокі: гарадскі пейзаж, жыхары Пінска і Піншчыны, штодзённае жыццё езуіцкага калегіума, урачыстасці, персаналіі, фотапейзажы.
Гэтыя фотаздымкі дазваляюць убачыць Пінск у міжваеннае дваццацігоддзе, уявіць, якім было архітэктурнае аблічча горада, міжваенная мода, традыцыі і г.д.
Больш выяў з альбома а. Яна Вернэра можна ўбачыць ніжэй у галерэі.
- а. Ян Вернэр SJ
- а. Ян Вернэр SJ
- Атэстат Яна Вернэра аб заканчэнні мужчынскай гімназіі айцоў езуітаў у Пінску (архіў езуітаў у Кракаве)
- Порт у Пінску
- Порт у Пінску
- У Давыд-Гарадку на плябаніі
- Давыд-Гарадок
- Памежны слуп над Случчу
- Памежная тэрыторыя, Прыпяць
- Від на Пінск з вежы езуіцкага касцёла
- На Прыпяці
- Карабель “Пяст” на мяжы
- На рацэ Струмень
- Езуіты з Пінскага калегіўма, б/д
- Езуіты з Пінскага калегіўма, б/д
- Пінск
- Палеская вёска вясной
- Палеская вёска вясной
- Паром на р. Струмень
- Працэсія Божага Цела ў Пінску
- Канал Агінскага
- Віды Палесся
- Канал Агінскага
- Прыпяць
- Від на калегіум і катэдру ў Пінску
- Прыпяць
- Ваенны карабель на Прыпяці
- Ваенны флот у Пінску
- Мост у Пінску вясной
- Мост у Пінску
- На р. Струмень
- Езуіцкі калегіум у Пінску
- Пінск
- Катэдра ў Пінску
- Сталовая ў калегіуме езуітаў у Пінску
- Пінск
- Пінск летам
- Калідор на першым паверсе калегіума ў Пінску
- а. Вацікоўскі (экс-езуіт) і а. Ян Вернэр
- а. Канэга, яго брат, а. Ян Вернэр і невядомы
- Пінск, рынак у дзень Незалежнасці
- Пінск, касцёл
- Пінск, базар на чоўнах
- Пінск, базар
- Паляшук
- Пінск, базар
- Дэкарацыя Божага гроба ў касцёле ў Пінску (Трыдуум)
- На прагулцы ў ваколіцах Пінска
- На прагулцы ў ваколіцах Пінска
- Хатняя капліца ў пінскім калегіуме
- Выпускнікі, 1933 г. Пінск
- Біскуп пінскі З. Лазінскі
- Біскуп пінскі К. Букраба
- Вокладка
Раіса Зянюк, падрыхтоўка і апрацоўка матэрыяла
