Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс пройдзе ў Баранавічах

56e176aeb6a73_pПершы агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» пройдзе з 13 па 15 мая ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Арганізатар кангрэса — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 ПРАГРАМА ПЕРШАГА АГУЛЬНАБЕЛАРУСКАГА СЯМЕЙНАГА КАНГРЭСА

 

13 мая, пятніца

17.00 — урачыстае адкрыццё

17.30 — уступнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча

18.00 — св. Імша, узначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч

19.15 — вячэра

20.30 — прэзентацыя сямейных рухаў

14 мая, субота

8.00 — сняданне

9.00 — 9.30 — кс. маг. ліц. Андрэй Рылка: «Хрысціянская антрапалогія і сучасныя канцэпнцыі чалавека»

9.45 — 10.15 — Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: «Касцёл як суб’ект і аб’ект прабачэння»

10.30 — 11.00 — перапынак на каву

11.00 — 12.00 — кс. маг. ліц. Юзэф Мацёнг: «Прабачэнне і прымірэнне ў Бібліі»

12.30 — св. Імша, узначальвае Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

13.30 — абед

15.00 — 15.30 — сп. Наталля Пан: «Віна, прабачэнне, помста: погляд знутры»

15.45 — 16.15 — сп. Галіна Масленікава: «Прабачэнне і пакора»

16.30 — 17.30 — д-р Веслава Окла: «Крызіс і аздараўляльная моц надзеі»

18.00 — вячэра

19.00 — інтэрактыў (пытанні-адказы)

15 мая, нядзеля

8.00 — сняданне

9.00 -11.00 — праца ў групах

11.00 — падсумаванне працы ў групах, дыскусія

12.00 — Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Антоні Дзям’янка — падвядзенне вынікаў кангрэса

12.30 — святая Імша на заканчэнне, узначальвае Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Антоні Дзям’янка

13.30 — абед

 Запіс па тэлефонах: +375 29 800 36 47 (а. Вiталь Сапега ОР). Запіс працягваецца да канца красавіка.

для друку для друку