Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым

З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы.

Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых.

Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў праход праз Святыя Дзверы ў базыліцы Святога Пятра і другіх папскіх базыліках,  якія адчыняюцца для вернікаў раз на 25 гадоў.

Мы мелі магчымасць наведаць наступныя юбілейныя святыя месцы і памаліцца:

  • У г.Асізі ў св.Францішка, св.Клары і св. Карло Акуціса ;
  • У Неапалі даведаліся пра жыццё айца Далінда, св.Лаўрэнція і Св.Януарыя;
  • У Пампеях маліліся перад цудоўным абразом Маці Божай Ружанцовай
  • У мястэчку Касія памаліліся каля святых мошчаў Св.Рыты;
  • У г. Ларэта ўбачылі домік з Назарэта Дзевы Марыі, у якім анёл прынёс ёй добрую вестку;
  • У Падуі наведалі базіліку Св.Антоніа;
  • У Польшчы ў Чэнстахове да Маці Божай Чэнстахоўскай, у г.Гідле да Маці Божай Гідэльскай Аздараўленне Хворых і ў Кодню да Маці Божай Кодэнскай памаліліся і папрасілі здароўя фізычнага і духоўнага для сябе і сваіх блізкіх.

Ва ўсіх святынях змаглі сумесна памаліцца і  папрасіць  апекі  святых, стаць бліжэй да Бога і паверыць у яго цуды.

Дзякуем Богу і ўсім святым, якія апекаваліся намі ўсе 10 дзён нашай паломніцкай паездкі. Незабыўная дабрыня, вера, натхненне, узаемадапамога –вось, што было ў кожным з прысутных. Вялікі дзякуй нашай сястры Магдалене, айцу Анатолю за магчымасць усё ўбачыць на свае вочы, пабываць у святых месцах, дакрануцца да святынь.

Курэц Алёна, тэкст;
Фота: парафіяне

для друку для друку