Стан здароўя Папы Францішка застаецца стабільным, паведаміў 17 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Папа добра адпачыў ноччу і працягвае прызначанае лячэнне.
«Святы Айцец добра адпачыў і правёў спакойную ноч. Раніцай ён паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх штодзённых газет», — паведаміў журналістам Матэа Бруні.
Прэс-сакратар дадаў, што Пантыфік працягвае праходзіць прызначаныя тэрапеўтычныя працэдуры, і паабяцаў, што ў другой палове дня будзе прадстаўлена больш падрабязная медыцынская інфармацыя пра стан здароўя Папы Францішка.
Нагадаем, што Святы Айцец знаходзіцца пад медыцынскім наглядам, а Святы Пасад рэгулярна інфармуе вернікаў і грамадскасць пра стан яго здароўя праз афіцыйныя паведамленні Залы Друку.
Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
