Вітаючы журналістаў на борце самалёта на шляху ў Мальту, Папа Францішак прызнаўся, што разглядае магчымасць паездкі ў Кіеў.
Як звычайна, падчас палёту Папа адзін за адным прывітаў больш за 70 журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, і абмяняўся з імі некалькімі словамі.
Супрацоўнік амерыканскага тэлебачання NBC NEWS Клаўдыё Лаванга задаў Пантыфіку пытанне аб магчымасці яго візіту ў Кіеў. Святы айцец адказаў, што такая прапанова “ляжыць на стале”. Аб гэтым напісаў сам журналіст, які ўваходзіць у папскі прэс-пул, у сваім Twitter.
У апошнія тыдні Папа Францішак атрымаў лісты з запрашэннямі ва ўкраінскую сталіцу, у тым ліку ад мэра Віталя Клічко.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!