«Шок і нявер’е», — кажуць Іза і Яцэк, якія разам з трынаццацігадовым сынам Ігарам віталі ардынарыя Быдгоскей дыяцэзіі біскупа Крыштафа Влодарчыка.
Аднак для біскупа гэта цалкам нармальна і з’яўляецца часткай яго штодзённага пастырскага служэння. Гэта магчымасць сустрэцца з вернікамі, якія складаюць парафіяльную, у дадзеным выпадку таксама дыяцэзіяльную супольнасць.
«Гэта радасць — мець магчымасць увайсці і на хвіліну пабыць з імі на малітве. Таксама ў духу сінадальнасці гэта магчымасць размаўляць з імі, непасрэдна ў іх прасторы, дзе яны жывуць, і ўдзельнічаць ва ўсім гэтым», — сказаў біскуп Крыштаф Влодарчык.
«Мы адчуваем гонар. Мы ўсведамляем унікальнасць такога візіту. Каляда — гэта сустрэча з пробашчам, а сёння — гэта проста цудоўна, што да нас прыязджае біскуп», — дадаюць Іза і Яцэк.
«Неверагодна цёплы чалавек. Цудоўна, што ён можа нават знянацку падысці да людзей, не чакаючы ніякіх ушанаванняў. Гэта прыгожа», — падсумавалі муж і жонка.
Кс. Мацей Хмялеўскі, пробашч парафіі, якую з калядой наведаў біскуп распавядае, што «сем’і былі вельмі ўсхваляваны і ўдзячныя за тое, што біскуп прыязджае не толькі для візітацыі або канфірмацыі, але таксама наведвае іх там, дзе яны жывуць».
Паводле pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!