Незвычайна правесці Вялікі пост прапануюць католікі Ніжняга Ноўгарада ў Расіі

Праект “Пост Данііла” стварылі ў сацсетцы і запрашаюць ўступіць у групу.

– Гэта незвычайна цікава і … няпроста. Мы прапануем вам цялесны пост як выклік вашай волі… Гэта — не зусім звыклы вам “класічны” варыянт. Гэта пост прарока Данііла, – пішуць католікі расійскага Ніжняга Ноўгарада. Святары каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Георгій Кромкін і а. Данііл Радзько, а таксама свецкія вернікі парафіі падрабязна распавядаюць пра сваю ідэю:

– Зараз у Каталіцкім Касцёле ідзе вясёлы і сытны час, якое ў многіх краінах невыпадкова называецца карнавалам. І дзень сёння асаблівы,  так званы тлусты чацвер, дзень бліноў і пончыкаў, дзень, калі дазволена пераяданне. Менавіта гэтае свята жывата мы абралі, каб крыху пагаварыць аб надыходзячым пасце. Пакуль толькі тэарэтычна, пакуль толькі расказаць аб узніклай у нас ідэі сумеснага посту, менавіта зараз даць вам інфармацыю аб практычным баку пытання, каб потым у вас застаўся час для асэнсавання, прыняцця рашэння і падрыхтовак, бо час Папяльцовай серады набліжаецца няўхільна.

Пост – гэта час, які мы хочам правесці неяк асабліва, хочам сябе духоўна мабілізаваць для пакаяння. Мы ўсе цудоўна ведаем, што паняцце хрысціянскага посту мае тры фундаментальныя складнікі – гэта ўласна пост, малітва і справы міласэрнасці.

Нам усім вядома, што існуюць дні посныя і дні ўстрымання ад мясной ежы. Але на самай справе практыка посту ў хрысціянстве больш багатая і разнастайная. У гэтым годзе мы вырашылі распавесці вам аб адным з самых вядомых – пра пост прарока Данііла. Дакладней не толькі расказаць, але і прапанаваць прайсці праз гэты пост разам. Гэта адзін з самых старых спосабаў посту, запазычаны непасрэдна з Бібліі, з кнігі прарока Данііла. У яго аснове ляжыць прыгожая гісторыя, звязаная з духоўнай практыкай, аднак накіраваная на ўмацаванне цела.

Гаварыць на тэму падрыхтоўкі да посту прарока Данііла мы спецыяльна пачалі загадзя, каб вы паспелі спакойна падумаць пра сваё жаданне і асабліва пра свае магчымасці ўдзельнічаць у гэтым цяжкім досведзе. Мы ж са свайго боку хочам загадзя прадаставіць вам неабходныя матэрыялы для таго, каб у вас быў час спакойна азнаёміцца ​​з гэтай практыкай, прыняць узважанае рашэнне аб сваім удзеле або няўдзеле, можа быць ўдзеле частковым, і, самае галоўнае, даць час падрыхтавацца, гэта значыць праглядзець прыкладныя рэцэпты, ацаніць неабходнасць закупак, а яны павінны быць на здзіўленне маштабныя, паколькі ад пастаяннай наяўнасці пад рукой неабходных прадуктаў шмат у чым будзе залежаць рэалізацыя нашых планаў.

Прапанаваны намі варыянт посту на самай справе будзе сур’ёзным выклікам нашай волі, запатрабуе прыкладання мноства намаганняў, напрыклад, па куплі і падрыхтоўцы агародніннай ежы, а, самае галоўнае, запатрабуе ад нас больш сур’ёзных абмежаванняў, чым звыклы нам “класічны” варыянт.

Практычны бок посту прарока Данііла падрабязна распрацавала і апісала польскі лекар-тэрапеўт і дыетолаг Ева Дамброўская, стварыўшы аўтарскую ачышчальную і аздараўляльную дыету, назваўшы яе садавіна-агародніннай. Вынікі працы доктара Дамброўскай былі апублікаваныя ў выглядзе некалькіх кніг на польскай мове. Мяркуем, што на рускай мове гэтыя кнігі не выдаваліся, ва ўсякім выпадку нам не ўдалося іх знайсці ў перакладзе, таму пераклад матэрыялаў з кнігі “Цела і душу ўратаваць харчаваннем” (Ciało i ducha ratować żywieniem) мы выканалі самі.

Давайце паспрабуем разам прайсці праз гэта выпрабаванне, разам перажыць такі складаны, але дзіўна прыгожы вопыт, як сумесны пост.

І, вядома ж, для гармоніі ў практыцы паста Данііла добра б нагадаць сабе, пра што сама Кніга прарока Данііла, прачытаць яе нанова. Мы вырашылі зрабіць і гэта разам, падзяліўшы кнігу на невялікія урыўкі для чытання падчас посту, і запісалі гэтыя чытанні на відэа. Відэафрагменты будуць па чарзе апублікаваныя ў гэтым праекце.

Мы дапоўнілі ўсе матэрыялы невялікімі каментарамі, а таксама невялікімі “матывуючымі” запісамі, якія, вельмі спадзяемся, дапамогуць нам усім у гэтай нялёгкай практыцы.

Каб нічога не прапусціць, неабходна ўступіць у групу і падпісацца на навіны.

Katolik.life 
Пераклад Змітра Лупача

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі