2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек.
Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы.
Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, якія прынялі мучаніцкую смерць у лютым 1943 года.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!









