25 лютага ў Браславе адбыліся запусты на брытанскую тэматыку. Кожны добра ведае, што ў Англіі ёсць традыцыя а пэўнай гадзіне піць гарбату. Менавіта з гэтымі традыцыямі пазнаёміліся ўдзельнікі вечарыны.
Разам з браслаўскай моладдзю ўдзельнічалі таксама маладыя людзі з Полацка, Росіцы, Слабодкі. Распачалі вечар малітвай праслаўлення, якую правёў айцец Андрэй Сідаровіч МІС з Росіцы.
Далей распачалі забаўляльную праграму, дзе былі спевы і танцы, падрыхтаваныя загаддзя ўдзельнікамі. За кубкам гарбаты можна было пазнаёміцца адзін з адным, а таксама паслухаць цікавыя звесткі пра традыцыі піцця гарбаты і таксама зрабіць тэматычны фотаздымак.
с.Таццяна Гмыза SJE
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!






