Гэтыя словы іерарх прамовіў у Будславе, калі прыехаў сюды разам з роварнай пілігрымкай з Мінска.
“Калі ровар едзе, то ён знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, калі ж ён не рухаецца, то ўпадзе. Так і чалавек павінен увесь час рухацца да лепшага, каб не ўпасці,” – падкрэсліў арцыбіскуп.
Роварныя пілігрымкі з кожным годам набіраюць папулярнасць. У гэтым годзе на роварах у Будслаў прыехалі тры пілігрымкі: з Мінска, з Віцебска і з Баранавічаў.
Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!