З нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці 7 мая ў Паставах адбудзецца юбілей міністрантаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі.
Праграма сустрэчы:
11.00 – прыезд;
11.30 – уступная канферэнцыя;
12.00 – св. Імша;
13.00 – абед;
13.30 – спартыўны адпачынак: футбол, настольны тэніс;
15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем;
16.00 – заключная канферэнцыя за кавай; ад’езд удзельнікаў.
Адказны: кс. Аляксандр Грыцкевіч.
Сардэчна запрашаем усіх удзельнікаў Літургічнай службы алтара ў сваіх парафіях на сустрэчу ў Паставы.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!