«Кожны чалавек мае маці і бацьку, выключэнне аднаго з іх з жыцця дзіцяці пазбаўляе яго вартасці, чалавечнасці і раўнапраўя».
Людзі, якія ў дзяцінстве былі выхаваны гомасексуальнымі парамі, дзякуюць італьянскім мадэльерам «Dolce & Gabbana» за іх адносіны да так званых аднаполых сем’яў.
Італьянскія мадэльеры, якія самі з’яўляюцца гамасэксуалістамі, рашуча выказаліся супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі і супраць штучнага апладнення. Іх голас выклікаў вялікі рэзананс. Гомасексуальнае асяроддзе заклікала да байкоту прадуктаў «Dolce & Gabbana».
Тым часам з ЗША у Італію прыйшоў адкрыты ліст пяці чалавек, якія былі выхаваны аднаполымі парамі, а сёння выхоўваюць сваіх дзяцей у гетэрасексуальных саюзах. «Дзякуем, што вы выказаліся пра тое, што мы ведаем з уласнага вопыту: кожны чалавек мае маці і бацьку, выключэнне аднаго з іх з жыцця дзіцяці пазбаўляе яго вартасці, чалавечнасці і раўнапраўя», — пішуць аўтары ліста.
Былыя выхаванцы гей-параў пішуць: «Ніхто не паддаецца настолькі жорсткім нападам, як той, хто належыць да гомасексуальнага асяроддзя, але не падзяляе палітыкі гэтага лобі». Аўтары гэтага ліста просяць, каб мадэльеры не паддаліся ціску і не прасілі прабачэння за свае словы. Так бы яны толькі ўскладнілі становішча дзяцей у гей-саюзах.
«Падтрымлівайце хутчэй ідэю, што кожнае дзіця павінна ўзрастаць ў асяроддзі родных бацькі і маці. Гэта права чалавека», — напісалі «Dolce & Gabbana» былыя выхаванцы аднаполых пар, паведамляе польская служба Ватыканскага радыё.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!