Маці Божая Бялыніцкая завітала ў Друю

У Друю ў касцёл Святой Тройцы намаганнямі пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча даставілі копію цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, укаранаванага 20 верасня Папскімі каронамі 260 год таму.

Як паведамляе krynica.info, памаліцца ля абраза Маці Божай Бялыніцкай магчыма штодня да 12 верасня.

Копія з фондаў музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук — найстаражытнейшая, найбольш блізкая да згубленага арыгінала.

 

Фота кс. Сяргея Сурыновіча

для друку для друку