[1]У Друю ў касцёл Святой Тройцы намаганнямі пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча даставілі копію цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, укаранаванага 20 верасня Папскімі каронамі 260 год таму.
Як паведамляе krynica.info [2], памаліцца ля абраза Маці Божай Бялыніцкай магчыма штодня да 12 верасня.
Копія з фондаў музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук — найстаражытнейшая, найбольш блізкая да згубленага арыгінала.
Фота кс. Сяргея Сурыновіча
