“Крочыць за Богам” – чарговыя рэкалекцыі курса назарэт адбудуцца ў Навагрудку (адноўлена)

З 23 па 25 мая ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт» пад дэвізам “Крочыць за Богам”.

Духоўныя практыкаванні для ўсіх ахвотных правядзе вядомы рэкалекцыяніст ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.

Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.

План рэкалекцый:

23 мая, пятніца:

  • 18.00 — святая Імша (касцёл);
  • 19.00 — вячэра;
  • 20.00 — адарацыя, споведзь;
  • 21.00 — уводзіны;

24 мая, субота:

  • 8.00 — снеданне;
  • 9.00 — медытацыя;
  • 10.00 — І канферэнцыя, самастойная праца;
  • 12.00 — святая Імша;
  • 13.00 — абед;
  • 15.00 — ІІ канферэнцыя, самастойная праца;
  • 18.00 — вячэра;
  • 20.00 — адарацыя;

25 мая, нядзеля:

  • 8.00 — снеданне;
  • 8.45 — ІІІ канферэнцыя;
  • 10.00 — святая Імша;
  • 11.30 — заканчэнне курса: «Што забіраю з сабой?»;
  • 13.00 — абед.

Месца правядзення курса — парафія святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

Па падрабязную інфармацыю і для запісу на курс «Назарэт» звяртацца па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына

для друку для друку