З чэрвеня Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2024/2025 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.
Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкамі.
Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.
Каб стаць навучэнцам Катэхетычнага каледжа, неабходна:
Вызначыцца са спецыялізацыяй:
Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
- арганізатар літургіі;
- арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
- супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.
Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.
Прадставіць наступныя дакументы:
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкі 3×4;
- копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
- копія пашпарта;
- медыцынская даведка.
Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову. Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 24 жніўня ў 11.00;
- 7 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа: вул. Тараса Шаўчэнкі, 6, г. Баранавічы
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: +375 (16) 367 64 19
МТС: +375 (29) 513 57 92
А1: +375 (29) 644 26 05
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: www.catcollege.by
для друку